Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб'яўлены рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў

11.05.2023

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 14-ы рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў. Заяўкі ўжо прымаюцца.

У конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Удзел у конкурсе — гэта магчымасць для распрацоўшчыкаў праектаў прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць адзнаку экспертаў і грашовыя прызы.

Заяўкі прымаюцца ў наступных намінацыях: «Лепшы інавацыйны праект» (удзельнікамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы) і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект» (для фізічных асоб не старэйшых за 35 гадоў).

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Жадаючым прыняць удзел у конкурсе да 1 жніўня 2023 года неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by, запоўніць формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта або тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, стратэгію камерцыялізацыі) і накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў у адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 68-2, кб 103). Тэрмін іх падачы - да 1 жніўня 2023 года.

Пасля завочнага адбору заявак (праверкі дакументаў па фармальных прыкметах, экспертызы), аўтары 40 лепшых распрацовак прымуць удзел у фінальным этапе абароны праектаў перад саветам конкурсу.

Пераможцам і прызёрам конкурсу ўручаюцца дыпломы і прэміі. За першае месца (2 пераможцы) - 86 базавых велічынь (3 182,00 рубля), за другое (4 прызёры) - 57 базавых велічынь (2 109,00 рублёў), трэцяе месца (6 прызёраў) - 29 базавых велічынь (1 073 ,00 рубля).

Сярод пераможцаў і прызёраў савет конкурсу адбірае праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты ў памеры 571 базавай велічыні (21 127,00 рублёў). Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і формы заяўных дакументаў размешчаны на сайце конкурсу http://konkurs.belinfund.by. Дадатковую інфармацыю па ўдзеле ў конкурсе можна атрымаць па тэлефоне +375 17 270 84 29 ці па e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Падрыхтавала Крысціна ЖОГАЛЬ

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы