Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сезон тэматычных выстаў выхаднога дня стартуе ля Кургана Славы

13.05.2023

У Мінскай вобласці сёння адкрываюць трэці сезон выстаў ля Кургана Славы. Яны прысвечаны Году міру і стварэння і будуць праходзіць па выхадных днях да канца чэрвеня, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Гасцей 13-14 мая чакае насычаная праграма, цікавыя забавы для ўсёй сям'і. На пляцоўцы ля Кургана Славы будуць дэманстраваць дакументальныя фільмы, можна паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе керамічнай сувенірнай прадукцыі, лялек-абярэгаў, пляценні паясоў. Таксама жадаючых навучаць аказваць першую медыцынскую дапамогу.

Арганізатары падрыхтавалі творчыя заданні для дзяцей і бацькоў, дэгустацыі, латарэі, конкурсы, фотазоны. На сцэне выступяць артысты, будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кірмаш рамеснікаў. Адбудзецца прэзентацыя Бярэзінскага, Нясвіжскага, Смалявіцкага раёнаў.

У тэматычных выставах традыцыйна прымаюць удзел усе рэгіёны Мінскай вобласці, структурныя падраздзяленні абласнога выканаўчага камітэта, грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы. У выхадныя 20-21 мая на пляцоўцы ля Кургана Славы прадставяць Мінскі, Клецкі раёны і горад Жодзіна, 27-28 мая – Маладзечанскі, Капыльскі, Уздзенскі, Дзяржынскі раёны. 3-4 чэрвеня пра сябе раскажуць прадстаўнікі Салігорскага, Стаўбцоўскага, Старадарожскага і Любанскага раёнаў, 10-11 чэрвеня – Слуцкага, Крупскага, Пухавіцкага раёнаў, 17-18 чэрвеня – Барысаўскага, Валожынскага, Лагойскага, Чэрвеньскага раёнаў. У завяршэнне сезона 24-25 чэрвеня экспазіцыі падрыхтуюць Вілейскі і Мядзельскі раёны.

Пазнаёміцца з выставамі можна з 11.00 да 16.00.

Пасля 3 ліпеня мемарыяльны комплекс закрыецца на рэканструкцыю, якая прадоўжыцца год.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы