223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
У якасці суб'екта інавацыйнай дзейнасці Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" зарэгістравана ТАА "Гмартыкун" (Беларусь), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.
Кампанія прынята на інкубацыю ў інавацыйны цэнтр з праектам, звязаным з рапрацоўкай і вытворчасцю праграмна-апаратных комплексаў HomeID.
На гэты момант у "Вялікім камені" зарэгістравана пяць суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці. У адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы суб'екты інавацыйнай дзейнасці індустрыяльнага парка на працягу двух гадоў могуць карыстацца асноўнымі льготамі, прадугледжанымі для рэзідэнтаў.
26 ліпеня ў Салігорску з удзелам старшыні Мінаблвыканкама Аляксандра Турчына адбылася рабочая нарада па падрыхтоўцы горада да абласных "Дажынак", а таксама такіх важных мерапрыемстваў, як II Гульні краін СНД, 65-годдзе Салігорска. У ліку пытанняў, якія абмяркоўваюцца, - стан вулічна-дарожнай сеткі, капітальны і бягучы рамонт дамоў, аўтастанцыі, аб'ектаў харчавання, рамонт палаца культуры, закупка абсталявання. Пасля пасяджэння штаба Аляксандр Турчын наведаў шэраг аб'ектаў, у прыватнасці, будпляцоўку школы на 930 месцаў і спарткомплекс "Шахцёр".
У Мінскай вобласці вядзецца актыўная падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД, гарады ўпрыгожваюць сімволікай знакавых міжнародных спаборніцтваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.
Амаль два тыдні мінула з таго часу, як у Клецкім раёне ўшаноўвалі першых у рэспубліцы тысячнікаў. Па стане на 24 ліпеня ў ААТ "Кухчыцы" вызначыліся камбайнеры і вадзіцель, на рахунку якіх па дзве тысячы намалочанага і перавезенага збожжа.
Хлебаробы Міншчыны завяршылі ўборку азімага ячменю і пачалі жніво азімай пшаніцы. У ААТ "Кухчыцы" Клецкага раёна ячмень на плошчы 520 га не толькі ўбралі, але і здалі збожжа гэтай культуры на дзяржзаказ.
"Да ўборкі прыдатны 750 га азімай і 50 га яравой пшаніцы, 220 га яравога ячменю і 10 га аўса. Калі ячмень даваў у сярэднім па 73 ц на круг (а намалацілі мы 3700 т), то азімая пшаніца цяпер паказвае 77 ц/га", - расказаў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Куцко. Дзяржзаказ на пшаніцу для кухчыцкіх хлебаробаў складае 2250 т.
"Важным паказчыкам для харчовай пшаніцы, якую мы здаём на Барысаўскі КХП, з'яўляецца колькасць клейкавіны. Для збожжа пшаніцы 3-га класа яе паказчык павінен быць не меншы за 23. Мы ж маем збожжа з клейкавінай 25. І гэта сведчанне таго, што культура атрымала ўвесь неабходны комплекс тэхналагічных мерапрыемстваў, у прыватнасці, аптымальную колькасць усенесенага азоту. Акрамя таго, ужо каторы год працуем з такім сортам пшаніцы, як "Эміль". Ім засеяна прыкладна 80 працэнтаў плошчы, адведзенай пад азімую пшаніцу. Сорт паказвае як ураджайнасць, так і ўстойлівасць да палягання. Перайшоўшы на гэты сорт, праблему палягання вырашылі", - дзеліцца агранамічнымі сакрэтамі Сяргей Куцко.
Цяпер на палях ААТ "Кухчыцы" працуе 8 камбайнаў. Сярод іх - магутная машына, якой кіруе Сяргей Янучок. У біяграфіі перадавіка, які зафіксаваў двухтысячны намалот, гэта 21-е жніво.
"Захват жняяркі камбайна складае 12 метраў, акрамя таго, наш "Лексіён" мае павышаную праходнасць. Працую на ім ужо 11 гадоў, сам рыхтую да жніва", - расказвае Сяргей Янучок.
Дзве тысячы для перадавіка, які працуе ў кіпажы з нязменным памочнікам Віктарам Жукоўскім, не мяжа: у 2020 годзе ён завяршыў уборачную кампанію з паказчыкам у памеры 4,5 тыс. т намалочанага збожжа. У мінулым - намалаціў тры тысячы.
"Калі добры ўраджай, то і вынікі ёсць. Гэта значыць, што і заработак будзе добры. Гэта і стварае настрой", - дзеліцца эмоцыямі перадавік.
Сяргей Янучок не толькі камбайнер, але і вопытны механізатар: на сваім МТЗ-1523 выконвае шырокі спектр сельгасработ - ад узворвання да сяўбы.
Вадзіцель МАЗа Аляксей Казак паказчык у памеры дзве тысячы перавезенага збожжа зафіксаваў яшчэ 23 ліпеня. Ён хоць мае статус маладога ўдзельніка ўборачнай кампаніі, але вопыт у Аляксея таксама ёсць.
"Працую ў гаспадарцы 10 гадоў. Прафесію сваю люблю, таму нічога мяняць не збіраюся. Задавольвае зарплата, ёсць падтрымка маладых сем'яў. Ёсць жаданне працаваць і зарабляць. Таму толькі наперад", - рэзюмуе Аляксей.
Ёсць у ААТ "Кухчыцы" і сямейны экіпаж у складзе Надзеі і Сяргея Касцюкевічаў. Па стане на 24 ліпеня сямейная пара працаўнікоў, працуючых разам на жніве ўжо другі сезон, зафіксавала тысячны намалот.
Застаецца толькі пажадаць тым, хто зранку да вечара працуе ў полі, забяспечваючы краіну збожжам, новых працоўных перамог і добрага надвор'я!
Алена Харэвіч,
ФОТА Раміля Насібуліна.
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з ходам рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Зборы тэрытарыяльнай абароны важныя для разумення сучасных падыходаў вядзення баявых дзеянняў, заявіў журналістам старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, падводзячы вынікі праведзеных у Салігорскім раёне вучэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прыклад Мінскай вобласці па будаўніцтве малочнатаварнага комплексу будзем распаўсюджваць на ўсю краіну. Аб гэтым заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло на нарадзе на базе новага малочнатаварнага комплексу "Вялікія Навасёлкі" УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў мог пабудаваць комплекс і даражэйшы, але яны вывелі самы аптымальны варыянт, які мы будзем распаўсюджваць на ўсю краіну. Гэта самы танны варыянт пры самым новым абсталяванні. Адно жывёла-месца тут атрымалася крыху больш за Br10 тыс.", - сказаў Ігар Брыло.
Увесь комплекс на 800 галоў дойнага статка, паводле слоў міністра, каштаваў крыху больш за Br8 млн, чаму пасадзейнічала наяўнасць у КХП уласнай будаўнічай брыгады. Комплекс уведзены ў строй за 10 месяцаў пры нарматыўных 15. "Важна і тое, што ў гаспадаркі хапае свайго пагалоўя і ў адным з памяшканняў стаяць ужо цялушкі. Камплектацыя завершыцца ў хуткім часе, і комплекс пачне працаваць на сваю праектную магутнасць", - дадаў міністр.
У Беларусі працуе больш за 1,5 тыс. малочнатаварных комплексаў, яшчэ на 1717 фермах жывёла знаходзіцца на прывязным утрыманні. А таму за бліжэйшую пяцігодку неабходна максімальна скараціць колькасць апошніх, паколькі сучасныя комплексы даюць магчымасць атрымліваць надой ад адной каровы каля 7,5 т за год, адзначыў міністр.
"У год мы плануем уводзіць прыкладна 100 комплексаў па ўсіх абласцях, каб перавесці малочны статак на новыя тэхналогіі", - падкрэсліў Ігар Брыло.
Міністр таксама расказаў, што ўраджай па ўсіх рэгіёнах у бягучым годзе розны. Асабліва пацярпелі ад засухі Мінская і Віцебская вобласці, асобныя рэгіёны атрымаюць ураджай на ўзроўні мінулагодняга. "Недахоп збожжа ў свірнавай вазе ацэньваем прыкладна ў памеры адзін мільён тон. Аднак у нас ёсць каля мільёна тон пераходнага астатку. Ураджайнасць сёлета крыху ніжэйшая, але перажываць не трэба - мы зробім максімальна ўсё, каб і жывёла была накормлена, і людзі былі з хлебам", - рэзюмаваў Ігар Брыло.
Канфедэрацыя прадпрымальніцтва будзе супрацоўнічаць з "Вялікім каменем", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва.
17 ліпеня ў спартыўна-аздараўленчым комплексе "Брыганціна" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўрачыста адкрыліся рэспубліканская летняя навукова-даследчая школа і гарадскі фізіка-матэматычны лагер. У праграме лагера прадугледжаны штодзённыя заняткі (па тры акадэмічныя гадзіны ў дзень) па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы, астраноміі. Заняткі будуць праводзіць лепшыя педагогі школ і гімназій Мінска разам з прафесарска-выкладчыцкім складам БДУ.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава 14 ліпеня наведала вёску Чудзенічы Лагойскага раёна. У цэнтры ўвагі - азнаямленне з інфраструктурай, работа сацыяльных аб'ектаў і, вядома ж, размова з мясцовым насельніцтвам аб жыцці ў вёсцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Наталля Качанава, у прыватнасці, наведала Чудзеніцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна, паразмаўляла з кіраўніцтвам, педагогамі і работнікамі сталовай дзіцячай дашкольнай установы. "Педагогаў заўсёды можна прыводзіць у прыклад. Я гэта кажу на прадпрыемствах. Яны многае робяць самі", - адзначыла Наталля Качанава.
Вёска Чудзенічы размешчана паблізу сталіцы. "Вядома, людзі тут будуць жыць. Трэба, каб толькі былі ўмовы: дзіцячы сад, школа, магчымасць наведваць гурткі", - падкрэсліла спікер.
"Эмоцыі перапаўняюць. З'явілася яшчэ больш рабочага настрою. Вельмі рады, што нас наведалі, пахвалілі, і цяпер будзем працаваць з яшчэ большымі сіламі і ўпэўненасцю, - расказала загадчыца Чудзеніцкага дзіцячага сада Таццяна Ставер пасля сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі. - У прынцыпе, нам хапае ўсяго. Працуем. Дзеткі ходзяць, бацькі нам таксама дапамагаюць. Усе праблемы вырашаюцца".
У рамках рабочай пятніцы Наталля Качанава наведае таксама і іншыя населеныя пункты Мінскай і Віцебскай абласцей.