Кісляк Ірына Мікалаеўна - старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў
Нарадзілася ў 1966 годзе ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1988 годзе скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Сваю працоўную дзейнасць пачала в1983 годзе рабочай паляводчай брыгады калгаса «Цімкавічы» Капыльскага раёна. З 1988 года па 1992 брыгадзір садаагароднай брыгады калгаса ім. Свярдлова Прыазоўскі раён, Запарожская вобласць. З 1993 па 1994 лабарант Шышеўскай сярэдняй школы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. З 1994 па 2001 настаўнік Шышеўскай сярэдняй школы Горацкага раёна. З 2001 аграном навучальнай гаспадаркі Капыльскі СПЛ, у гэтым жа годзе майстар вытворчага навучання, а ў 2002 кіраўнік навучальнай гаспадаркі Капыльскі СПЛ. З 2002 галоўны аграном-насеннявод упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама. У 2003 працавала начальнікам аддзела арганізацыі і вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. З канца 2003 па 2006 начальнік раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. У 2006 годзе прызначана першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама. З мая 2007 - першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Капыльскага райвыканкама. З красавіка 2014 года выбрана старшынёй раённага Савета дэпутатаў.
Тэл. (8-01719) 54-2-64
Адрас электроннай пошты - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў - Нікалайчык Кацярына Сяргееўна. Тэл. (8-01719) 55-4-98