223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча з генеральным дырэктарам СЗАТ "БЕЛДЖЫ" Генадзем Свідзерскім, у ходзе якой паміж універсітэтам і прадпрыемствам у мэтах умацавання супрацоўніцтва і пашырэння сувязей у галіне адукацыі і навуковых даследаванняў быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве (сумеснай дзейнасці). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі правёў 22 мая XXV свята мастацтваў "Музы Нясвіжа - 2021".
Часовы мост цераз раку Рову пабудуюць на працягу двух тыдняў. Такое рашэнне агучылі ў Мінскаўтадар-цэнтры. Новую канструкцыю пачнуць узводзіць ужо сёння. Нагадаем, напярэдадні ў Барысаўскім раёне на трасе Р67 абваліўся мост, больш дакладна, адзін з трох яго пралётаў даўжынёй каля 15 метраў. Альтэрнатыўная пераправа дазволіць наладзіць камфортнае перамяшчэнне транспарту. Пашкоджаны мост плануюць знесці, а на яго месцы ўзвесці новы.
Смалявіцкая "Вікторыя" выйграла чэмпіянат Беларусі сярод жаночых каманд па хакеі на траве! У фінальнай серыі каманда з цэнтральнага рэгіёна сустракалася з дзяўчатамі з Мінска, "гараджанкі" саступілі дома двойчы з аднолькавым лікам 1:2, а сёння непасрэдна ў Смалявічах мясцовая каманда абгуляла апанентак у серыі булітаў 2:0, асноўны час завяршыўся ўнічыю 2:2.
Фестываль "Радзівіліяда" правядуць у нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку "Нясвіж" 22 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала спецыяліст па арганізацыі мерапрыемстваў і рэкламе НГКМЗ "Нясвіж" Марына Цішчанка.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі запрашае 22 мая на XXV свята мастацтваў "Музы Нясвіжа - 2021", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.
Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і РУП "Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя" падпісаны ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". У адпаведнасці з дакументам плануецца актыўнае развіццё медыцынскага напрамку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Касцёл Ушэсця Маці Божай у аграгарадку Будслаў у Мядзельскім раёне пацярпеў ад пажару 11 мая. Цяпер на месцы пажару пачаліся работы па аднаўленні святыні.
14 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў фермерскі экарынак, размешчаны на плошчах гандлёвага комплексу "Валяр'янава" ў Мінскім раёне.
Новы трэнд для кар'ерных самазвалаў-гігантаў! Беларускі аўтазавод працягвае выпрабаванні дызель-тралейвоза. Машына, якая працуе па прынцыпе трамвая або тралейбуса ў экстрэмальных умовах здабычы карысных выкапняў на вялікай глыбіні. У такіх БелАЗах ужо зацікаўлены прамыслоўцы з расійскага Сахаліна, а таксама з Узбекістана. Першая экспартная партыя з Жодзіна адправіцца заказчыкам у наступным годзе.