Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выборы 2025

Моладзь Міншчыны сустрэлася на форуме «Час маладых: ад ідэі да дзеяння!»

29.05.2019

28 траўня 2019 года адбыўся 4-ы абласны форум дзіцячых і моладзевых ініцыятыў «Час маладых: ад ідэі да дзеяння!».

28 траўня 2019 года адбыўся 4-ы абласны форум дзіцячых і моладзевых ініцыятыў «Час маладых: ад ідэі да дзеяння!».
У форуме прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Т.В.Апраніч, начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Т.А.Цвірка, прадстаўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Удзельнікамі форуму сталі лідары і актывісты грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзевага самакіравання, выдатнікі вучобы, пераможцы конкурсаў, фестываляў, іншых творчых, спартыўных, інтэлектуальных спаборніцтваў. Гэта хлопцы, якія валодаюць шэрагам дасягненняў і перамог, якімі яны хацелі б падзяліцца са сваімі аднагодкамі.
Таццяна Валянцінаўна Апраніч павітала лепшых прадстаўнікоў моладзі Міншчыны: «Вы – не проста таленавітыя школьнікі, лепшыя навучэнцы, а праўнукі і прапраўнукі салдат і пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, вы тыя, хто будзе перадаваць нітку памяці будучым пакаленням». Таццяна Валянцінаўна адзначыла, што кіраўніцтва вобласці заўсёды прыслухоўваецца да ідэй моладзі і будзе і надалей дапамагаць рэалізоўваць іх цікавыя і карысныя задумкі.
У рамках ключавой ідэі форуму, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, «Беларусь памятае. Міншчына ганарыцца» ўдзельнікі прадставілі свае праекты на фларыстычнай пляцоўцы ў форме «жывых карцін», прадэманстравалі творчыя і інтэлектуальныя дасягненні ўстаноў адукацыі за навучальны год на тэматычных пляцоўках «Ад ідэі да дзеяння!», падзяліліся вопытам і знаходкамі з вучнямі іншых раёнаў.
Пазнавальна прайшоў экскурсійны тур «Дзяржыншчына: па месцах баявых падзей», які ўключаў наведванне экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «Старая мяжа» ў Станькаве. Навучэнцы з цікавасцю знаёміліся з экспанатамі баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі ваенна-гістарычнага комплексу. Маршрут уключаў таксама наведванне экспазіцыі «Партызанскі лагер», дзе ўдзельнікі пагрузіліся ў жыццё і побыт партызан падчас вайны. Зацікавіў і наземны комплекс кіравання спадарожнікам BELINTERSAT. Удзельнікі пазнаёміліся з сістэмай спадарожнікавай сувязі і вяшчання, паглыбілі веды аб абвестцы ў надзвычайных сітуацыях. Усведамленню каштоўнасці мірнага часу спрыяла наведванне цэнтра экатурызму «Станькава», заасад якога налічвае 40 відаў птушак і млекакормячых розных парод.
Аддаючы даніну памяці загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, подзвігу народа, удзельнікі з кожнага раёна прадставілі квілт «Беларусь памятае. Міншчына ганарыцца», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усклалі кветкі ля помніка Марату Казею.
Завяршаючы моладзевую сустрэчу, начальнік аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяна Анатольеўна Цвірка адзначыла актыўную і пазітыўную атмасферу свята і пажадала навучэнцам запамінальнага і бяспечнага лета.
Форум скончыўся, але не скончыліся справы ў лідараў нашай вобласці, ім яшчэ шмат чаго трэба паспець, а якія гэта будуць вынікі, пакажа моладзевы форум 2020 года.
Інфармацыйную падтрымку 4-га абласнога форуму дзіцячых і моладзевых ініцыятыў забяспечвалі: Нацыянальны адукацыйны партал, МЛЫН.ВУ, сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, «Настаўніцкая газета», газета «Мінская праўда», раённая газета «Узвышша» (Дзяржынск); радыё «Мінская хваля»; тэлеканал «Беларусь 1».

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы