Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Раўбічы» сустрэлi маладзёжны навукова-тэхнічны форум арганізацый сувязі

07.04.2022

Стартаваў маладзёжны навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны форум арганізацый сувязі "Думай! Развівайся! Дзейнічай!" у Раўбічах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

З 6 па 8 красавіка на базе рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" праводзіцца маладзёжны навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны форум арганізацый сувязі "Думай! Развівайся! Дзейнічай!" і конкурс інтэлектуальных праектаў "Хакатон-2022". Гэтыя мерапрыемствы - добрая магчымасць намеціць амбіцыйныя арыенціры, правесці час з карысцю і знайсці аднадумцаў. На конкурсе будзе прадстаўлена 15 інтэлектуальных праектаў.

У рамках форуму пройдзе шмат сустрэч, у прыватнасці, з міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам, першым намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Паўлам Ткачом, а таксама з вядомымі палітыкамі і сацыёлагамі. Будуць працаваць розныя пляцоўкі, накіраваныя на развіццё лідарскіх якасцей, камандаўтварэнне, павышэнне ведаў у галіне сучасных тэхналогій.

"Асновай маладзёжнай палітыкі з'яўляецца разуменне таго, што моладзь, студэнты і навучэнцы - гэта не толькі кадравы рэзерв сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, але і яго авангард. Неабходна адзначыць, што ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуе амаль 5 тыс. чалавек ва ўзросце да 31 года, - расказалі ў прэс-службе. - Дзякуючы падтрымцы Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі моладзь прымае актыўны ўдзел у буйных іміджавых і спартыўных мерапрыемствах, конкурсах, інтэлектуальных гульнях і форумах. Яны разумеюць, што працоўная дзейнасць кожнага на рабочым месцы - аснова дабрабыту і працвітання", - адзначылі ў прэс-службе.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы