Праект рэканструкцыі ўчастка працягласцю 15 км рэалізуецца на трасе М3 Мінск - Віцебск у Лагойскім раёне. Будаўнікі цяпер заняты выкананнем падрыхтоўчых работ. Новы ўчастак трасы з бетонным пакрыццём уключае ў сябе будаўніцтва моста цераз раку Гайна, транспартнай развязкі ў раёне мемарыяльнага комплексу "Хатынь", а таксама абсталяванне двух падземных пешаходных пераходаў.