Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Беларуска-кітайскую вытворчасць па выпуску гідраўлічных вузлоў створаць у Жодзіне

18.10.2023

Беларуска-кітайскае СП па выпуску гідраўлічных вузлоў створаць у Жодзіне. Паміж ТАА "БАЗДорМаш", Жодзінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і кампаніяй СКС "Гідраўлік" (Кітай) падпісана папярэдняе пагадненне па арганізацыі вытворчай пляцоўкі. Аб рэалізацыі праекта карэспандэнту БЕЛТА расказаў дырэктар ТАА "БАЗДорМаш" Уладзімір Шчурок.

У Жодзіне будуць вырабляць гідраўлічныя вузлы (гідраматоры і гідрапомпы) для машынабудаўнічых прадпрыемстваў, у ліку якіх БЕЛАЗ, МАЗ, МТЗ, "АМКАДОР", "Гомсельмаш", "Лідаграпраммаш". Цяпер такая прадукцыя закупляецца за мяжой. "Магутнасць вытворчасці пакуль не вызначана, вывучаецца патрэбнасць у гідраўлічных вузлах", - адзначыў Уладзімір Шчурок.

На новым прадпрыемстве плануецца стварэнне не менш як 200 рабочых месцаў. У перспектыве колькасць работнікаў можа павялічыцца да 400 чалавек. Плануецца, што імпартазамяшчальная вытворчасць пачне дзейнасць у 2024 годзе, а само СП зарэгіструюць да канца бягучага года. На першым этапе прадукцыя будзе пастаўляцца беларускім прадпрыемствам, а затым магчымы выхад на замежныя рынкі, у прыватнасці, на расійскі.

"Праект значны не толькі для Жодзіна, але і для Беларусі ў цэлым. Падобнай вытворчасці ў рэспубліцы няма", - расказаў Уладзімір Шчурок.

СКС SKS Hydraulic Technology Co., Ltd (Кітай) з'яўляецца высокатэхналагічным прадпрыемствам, якое спецыялізуецца на праектаванні, даследаваннях, вытворчасці і продажы гідраўлічных кампанентаў і частак.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы