Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Восеньскае азарэнне» Вячаслава Забеліна ў выставачнай галерэі Жодзіна

25.10.2023

Яго работы экспануе Траццякоўка і Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, Гісторыка-літаратурны музей у Пушкіне і Музей сучасных мастацтваў імя Дзягілева. Як арыгінальныя палотны зоркі сацарта Вячаслава Забеліна трапілі ў жодзінскую выставачную залу? Паглядзела на карціны ў напрамку "нанканфармізм" карэспандэнт АТН Наталля Бардзілоўская.

Нанканфармізм - напрамак у савецкім мастацтве 1950-1980 гадоў, пра які можна сказаць: альтэрнатыўны, канцэптуальны.

Вячаслаў Забелін - яркі прадстаўнік-нанканфарміст, нетрадыцыйны па форме ўвасаблення і смелы па мысленні. Яго імя ўвайшло ў гісторыю выяўленчага мастацтва менавіта як адметны прыклад андэграўнду.

Забелін (творчы псеўданім ВІК) за мяжой выстаўляўся, але застаўся жыць і працаваць на радзіме. У постсавецкі перыяд стаў папулярным, яго работы набылі Траццякоўка, Рускі музей і іншыя прэстыжныя установы Расіі. Гэта былі 90-я: землякі ўбачылі ў авангардным стылі творцы арыгінальнасць і сімвалізм.

Нацюрморт. Пейзаж. Партрэт. У кожнай рабоце зашыфраваны сэнс, інтэлектуальны рэбус. Вобразы? У Забеліна шмат Піцера. Гэта горад, які стаў родным для мастака. Нарадзіўся ж ВІК у Манголіі. Зусім нечаканым было ўбачыць у экспазіцыі авангардыста карціны рэлігійнага напрамку.

Вызначальнай у жыцці і творчасці Вячаслава Забеліна стала сустрэча з настаяцелем Кіева-Пячэрскага манастыра архімандрытам Аліпіем. Менавіта ад гэтага знаёмства мастак распачаў серыю карцін на рэлігійную тэматыку. Саборы, царкоўныя сімвалы, духоўныя алегорыі - такія работы ўвайшлі ў жодзінскую выставу.

Назва выставы Забеліна - "Осеннее озарение. Восеньскае азарэнне" - памяці ўладыкі Нікадзіма. Яе арганізацыяй займаліся асабіста жонка і дачка мастака. З'яўленне выставы ў Жодзіне таксама мае сваю перадгісторыю.

На выставу Вячаслава Забеліна ў Жоздіне ходзяць экскурсіі школьнікаў і студэнтаў. Сузіранне мастацтва - для агульнага развіцця і для ўзбагачэння свайго густу.

tvr.by

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы