Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На выстаўцы ў Шанхаі Мінскую вобласць прадставяць два вытворцы

31.10.2023

На 6-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту, якая пройдзе 5-10 лістапада ў Шанхаі, Мінскую вобласць прадставяць два вытворцы малочнай прадукцыі. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама.


Да Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей, якія былі заяўлены на ўдзел раней, далучылася і Мінская. Прадставяць яе буйнейшыя вытворцы малочнай прадукцыі цэнтральнага рэгіёна.

Так, Мінскі малочны завод нумар 1 прывязе ў Шанхай не толькі сухое малако, але і новыя сыры з лісічкамі і труфелем, сыр для гатавання бургераў. Сярод асартыменту прадукцыі, з якой вытворца будзе знаёміць патэнцыяльных кітайскіх спажыўцоў, таксама будзе малако для дзіцячага харчавання, вяршкі і замарожаныя сыркі. З асобнымі прадуктамі гэтага вытворцы ў Кітаі ўжо знаёмы: завод пастаўляе ў Паднябесную сухое абястлушчанае малако і сыроватку, казеін і стэрылізаванае малако.

Другім удзельнікам выстаўкі ў Шанхаі з Мінскай вобласці стане Слуцкі сыраробны камбінат. Ён рыхтуе да выстаўкі лінейку безлактознай малочнай прадукцыі, сухія і натуральнамалочныя прадукты.

Лінейку беларускіх прадуктаў харчавання ў павільёне "Харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя" прадставяць больш за 30 кампаній. У павільёне пройдуць дэгустацыі, у тым ліку цукерак з сухога малака.

Беларускі павільён будзе аформлены ў стылі Вялікага тэатра Беларусі. Тут выступяць артысты оперы і музыканты Вялікага тэатра. Сцэна таксама будзе выкарыстана як подыум для дэманстрацыі вырабаў з футра і калекцый модных дызайнераў.

БелТА

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы