Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У «Вялікім камені» запусцілі платформу абслугоўвання кантэйнерных паяздоў Кітай - Еўропа

02.11.2023

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" дадзены старт рабоце платформы комплекснага абслугоўвання кантэйнерных паяздоў Кітай - Еўропа рэйса "Чанань", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Урачыстая цырымонія адбылася на тэрыторыі гандлёва-лагістычнага субпарка рэзідэнта "Вялікага каменя" ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія". У ходзе цырымоніі быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сакратар партыйнага камітэта Сіяня Фан Хунвэй, кіраўніцтва Міжнароднай партовай зоны Сіяня, кампаніі Sinotrans Overseas Development Co., Ltd., індустрыяльнага парка, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх лагістычных кампаній і арганізацый.

Са студзеня па жнівень бягучага года колькасць паяздоў па маршруце Кітай - Еўропа дасягнула 3 477 саставаў, а сярэднегадавы тэмп росту складае каля 30 працэнтаў. Кантэйнерныя перавозкі па гэтым напрамку - адна з асноўных сфер дзейнасці ЗАТ "Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы