У эканоміцы Мінскай вобласці ў наступным годзе прадоўжыцца рэалізацыя праграмы "Адзін раён - адзін праект". Сярод акцэнтаў - падтрымка раслінаводства з мэтай атрымання высокага ўраджаю збожжа. Павышаны попыт на будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў. Пра гэта заявілі ў Мінаблвыканкаме, дзе абмяркоўвалі вынікі года. Па словах кіраўніцтва рэгіёна, рост зарплат забяспечыць і дынамічнае развіццё прамысловасці і АПК. Стаўка таксама на прыцягненне інвестыцый і стварэнне новых працоўных месцаў. Прыкметнае абнаўленне чакаецца ў сферы гандлю цэнтральнага рэгіёна.
Па выніках года губернатар Аляксандр Турчын уручыў узнагароды. Гэта медаль трэцяй ступені "За бездакорную службу". Ганаровае званне цяпер яшчэ ў сямі дзяржаўных служачых. Сярод іх - прадстаўнікі Крупак, Лагойска, Клецка, Стоўбцаў.
tvr.by