Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы» з 50-годдзем з дня адкрыцця

23.02.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы" з 50-годдзем з дня адкрыцця спартыўнага комплексу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За паўвекавую гісторыю на яго трасах і схілах вырасла цэлая плеяда знакамітых атлетаў - пераможцаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы. І цяпер лепшыя беларускія трэнеры рыхтуюць дастойную змену нашым праслаўленым чэмпіёнам па зімовых відах спорту, выхоўваюць сапраўдных патрыётаў краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёння "Раўбічы" - суперсучасны шматфункцыянальны спартыўны і турыстычны аб'ект, шырока вядомы ва ўсім свеце. Тут на высокім арганізацыйным узроўні праходзяць буйнейшыя міжнародныя спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, фрыстайле.

Прэзідэнт падзякаваў працоўнаму калектыву, ветэранам і ўсім, хто ўнёс уклад у станаўленне і развіццё цэнтра, за адказнае стаўленне да справы і прафесіяналізм.

"Жадаю моцнага здароўя, міру, дабра і новых вялікіх дасягненняў на славу Беларусі", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы