Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каля 3,5 тыс. новых рабочых месцаў плануюць забяспечыць у «Вялікім камені» ў гэтым годзе

26.02.2024

У "Вялікім камені" ў гэтым годзе плануецца забяспечыць каля 3,5 тыс. рабочых месцаў. Аб гэтым расказаў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Ярашэнкі, у планах развіцця на гэты год - далейшы прырост магчымасцей. "Плануем прырасці і каля 3,5 тыс. рабочых месцаў забяспечыць. Гэта высокатэхналагічныя, інавацыйныя рабочыя месцы, новыя прафесіі, новыя магчымасці", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік адміністрацыі таксама абазначыў мэты ў інвестыцыйным сегменце. "Стаіць задача, і мы рухаемся да яе, - забяспечыць агульны аб’ём прыцягнення інвестыцый у парк амаль $1 млрд. Цяпер падышлі да лічбы больш як $877 млн", - дадаў Аляксандр Ярашэнка.

З пачатку года ў індустрыяльным парку падтрымліваюць дынаміку, набраную ў 2023 годзе, які склаўся даволі паспяхова. "За месяц з нечым зарэгістравалі восем рэзідэнтаў", - адзначыў кіраўнік адміністрацыі парка. Усяго ў "Вялікім камені" працуюць 127 рэзідэнтаў.

БелТА

Крыніца: minsk-region.gov.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы