З 21 па 25 красавіка пройдзе 3-і Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій.
Мерапрыемства будзе ўключаць два асноўныя напрамкі:
- садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час,
- садзейнічанне ў працаўладкаванні выпускнікоў навучальных устаноў.
Дзе пройдзе:
- У кожным абласным горадзе і ў буйных гарадах з колькасцю насельніцтва звыш 50 тыс. будзе праходзіць не менш як 3 дні
- у невялікіх рэгіёнах - на працягу 2 дзён.
Чаму раім ісці:
Вакансіі прапануюць вядучыя працадаўцы кожнай вобласці
Прадпрыемствы прамысловасці, арганізацыі гандлю, гасцінічнага і рэстараннага бізнесу, лясной і сельскай гаспадаркі.
- Можна наўпрост дамовіцца з наймальнікам і вывучыць розныя прапановы.
Спецыялісты Службы занятасці пракансультуюць па відах работ, актуальных на рынку працы, па працоўных гарантыях, якія трэба ведаць.
Выдатная магчымасць прайсці прафэставанне і вызначыцца з далейшай кар'ернай траекторыяй.
Самае галоўнае — знайсці класную працу на летнія вакацыі ці ў вольны ад вучобы час.
Звяртаем увагу, летась 46 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак ужо сталі ўдзельнікамі такога маштабнага мерапрыемства, з іх кожны чацвёрты папярэдне дамовіўся аб наступным працаўладкаванні.
Крыніца: minsk-region.gov.by



