Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навіны рэгиёна

17.06.2022

У Капылі прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам маладых педагогаў і старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый

У Капылі прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам маладых педагогаў і старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі раёна.

16.06.2022

На экскурсію ў РАУС прыйшлі хлопцы з лагера працы і адпачынку «Юніёр»

У першы дзень акцыі «Школа дарожнай бяспекі», якая працягнецца да 31 жніўня, на экскурсію ў РАУС прыйшлі хлопцы з лагера працы і адпачынку «Юніёр», арганізаванага на базе сярэдняй школы №2 г.Капыля.

16.06.2022

Работнікі Капыльскага РАНС надаюць пільную ўвагу пажарна-прафілактычнай рабоце ў жыллёвым фондзе

Усяляючыся ў кватэру або дом, кожны жыхар бярэ на сябе адказнасць за захаванне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правілаў пажарнай бяспекі. Аднак аналіз прычын узгаранняў паказвае, што вінаватымі большасці з іх з'яўляюцца ўсё ж самі жыхары, якія даволі часта грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

14.06.2022

Аб тым, дзе ў Капыльскім раёне дазволена купацца

Якасць адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах падтрымліваецца на належным узроўні. Аб'екты, прызначаныя для купання ў нашым раёне, размешчаны ў трох месцах – гэта сажалкі ў вёсках Астравок, Багушы і сажалка №2 у г. Капылі.

13.06.2022

Падчас фестывалю «Маладзечна-2022» госці з Капыля сталі гледачамі спектакля «Чорная панна Нясвіжа»

У час наведвання ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2022» госці з Капыля таксама сталі гледачамі спектакля «Чорная панна Нясвіжа» Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэта містычная легенда пра каханне ў адной дзеі Аляксея Дударава. Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскім замку з'яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзе гэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленай каханай караля Жыгімонта - Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці - захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.

Крыніца «СП»

13.06.2022

Жыхары Капыля падзяліліся ўражаннямі аб фестывалі ў Маладзечне

Алена Дзямідчык, загадчык аддзела РЦК: «На фестывалі не першы раз, усё вельмі выдатна: пашанцавала з настроем, і надвор'е не падвяло».

Людміла Давiдоўская, мастацкі кіраўнік РЦК: «Незабыўная атмасфера. Уражваюць выставы, адусюль чуецца музыка. Самае сапраўднае свята».

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

13.06.2022

Намеснік галоўнага рэдактара «Слава працы» Таццяна Бохан: «У горадзе Маладзечна творчая атмасфера»

Намеснік галоўнага рэдактара «СП» Таццяна Бохан: «Сёння ў горадзе Маладзечна творчая атмасфера: усюды льюцца песні, працуюць майстры народнай творчасці. І, нягледзячы на тое, што па спецыфіцы прафесіі сёння трэба працаваць, настрой проста выдатны. У захапленні ад свята і дачка, з якой неўзабаве адправімся на спектакль «Чорная панна Нясвіжа».

Крыніца «СП»

10.06.2022

15 чэрвеня прыём грамадзян і прамую лінію правядзе намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна

15 чэрвеня з 10.00 да 11.00 у адміністрацыйным будынку УАЗ «Капыльская ЦРБ» у кабінеце галоўнага ўрача прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію па нумары 22-1-33 правядзе Аляксандр Анатольевіч Дубіна, намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама.

Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 51-6-50.

Крыніца «СП»

10.06.2022

15 чэрвеня прыём грамадзян і прамую лінію правядзе старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык

15 чэрвеня з 10.00 да 11.00 у адміністрацыйным будынку ААТ «Піянер-Агра» ў кабінеце дырэктара прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію па нумары 41-3-32 правядзе Сяргей Міхайлавіч ПІЛІШЧЫК, старшыня Капыльскага райвыканкама. Папярэдні запіс будзе ажыццяўляцца па тэлефоне 51-6-50.

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы