Дэлегацыя Капыльшчыны - на XXI Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022». Выдатныя музычныя кампазіцыі, прасякнутыя гістарычным каларытам, дорыць гасцям свята народны аркестр народных інструментаў «Капыльскія дудары».

Выкладчыкі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў прымяралі ўборы прыгажунь Сярэднявечча.


Цудоўныя бел-чырвоныя семежаўскія ручнікі прадстаўлялi дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава і яе калега Ала Ладыга.

Увагу жыхароў і гасцей XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2022» таксама прыцягвае тэматычная пляцоўка «Мястэчка Капыль XVII стагоддзя». Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі.


Небывалую цікавасць выклікае і выстава раённага цэнтра традыцыйнай культуры. Спасцігнуць асновы вышыўкі і ласкутнага шыцця ў рамках майстар-класа мінакам і знатакам народнай творчасці прапануе майстар народнага клуба «Скарбонка» Бернарда Лявоненка.

Крыніца http://www.kopyl.by



