223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6
Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны
Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны
Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур
У Капыльскім райвыканкаме ў кабінеце № 18 працягвае сваю працу грамадская прыёмная па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У Капылі адбылася дыялогавая пляцоўка пад назвай «Змены ў Канстытуцыі шляхам рэферэндуму - прагрэсіўны крок для развіцця краіны». На мерапрыемстве ў раённым Цэнтры культуры сабраліся кіраўнікі і ідэалагічны актыў дзяржструктур, устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
19 студзеня 2022 года з 14.00 да 17.00 будуць дазволены вадохрышчанскія купанні на сажалцы № 2 г. Капыля. Ахову грамадскага парадку забяспечыць РАУС. Месца (купель) абсталююць супрацоўнікі РАНС, яны ж прасочаць за выкананнем мер бяспекі падчас вадохрышчанскага апускання ў ваду. За навядзенне санітарнага парадку, ачыстку тэрыторыі ў раёне гарадскога пляжа адказны работнікі ЖКГ, а раённая арганізацыя АСВОД забяспечыць дзяжурства ратавальнікаў.
Дырэктар Капыльскага раёна электрычных сетак філіяла «Слуцкія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Мікалай Емяльянчык абмеркаваў праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з працоўным калектывам.
У Стоўбцах узнагародзілі лідэраў конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці-2021». Навучэнец 10 класа гімназіі № 1 г. Капыля Раман Марукін стаў пераможцам у намінацыі «Творчая дзейнасць». Дасягнуць высокага выніку яму дапамагла настаўніца Наталля Рыгораўна Фінке.
Выбітны па сваёй культуры народны абрад «Цары», які ўвайшоў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, ужо 26 гадоў традыцыйна працягвае сваю гісторыю.
Прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Капыльшчыны ўзялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы, якая прайшла ў Слуцку ў рамках праекта «У рэжыме праўды». У мясцовым Палацы моладзі сабралася больш за сотню прадстаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і аховы здароўя, грамадскіх арганізацый з некалькіх рэгіёнаў вобласці.
Сацыяльная адказнасць, сямейныя каштоўнасці, праўда пра вайну - гэтыя тры пасылы канстытуцыйнай рэформы абмеркавала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Людміла Ніжэвіч на сустрэчы з выбаршчыкамі — работнікамі Капыльскага лясніцтва.
На гэтым тыдні працоўныя калектывы раёна наведала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.
Да абмеркавання праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь могуць далучыцца ўсе жадаючыя, хто хоча выказаць сваю цвёрдую пазіцыю, унесці заўвагі, прапановы і проста стаць неабыякавым грамадзянінам у вырашэнні такога важнага пытання.