Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З працоўнымі калектывамі Капыльшчыны сустрэлася дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч

14.01.2022

На гэтым тыдні працоўныя калектывы раёна наведала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.

Тэмай сустрэч і дыялогавых пляцовак стала абмеркаванне змен і дапаўненняў у праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Людміла Іванаўна расказала пра найбольш важныя, на яе думку, моманты праекта Асноўнага закона. Сярод іх — забеспячэнне дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа пры абароне Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта новая норма ў Канстытуцыі, якая з’явілася ў сувязі з частымі спробамі перапісаць гісторыю і прынізіць подзвіг нашага народа. У той жа час, падкрэсліваецца ў праекце, Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых дзяржаў, а ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі можа выкарыстоўваць калектыўную абарону для забеспячэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай каштоўнасці.

Другі момант — замацаванне ў абноўленым дакуменце паняцця шлюбу як саюза жанчыны і мужчыны, якія маюць роўныя правы ў шлюбе і сям’і. Гэта адпавядае грамадскім і рэлігійным каштоўнасцям нашага народа. На думку дэпутата парламента, нам не варта ў гэтым напрамку прытрымлівацца тэндэнцый Еўропы, дзе ва ўгоду ўяўнай талерантнасці разбураецца інстытут традыцыйнай сям’і — а гэта аказвае прамое адмоўнае ўздзеянне на дэмаграфічную сітуацыю ў краінах кантынента.

Таксама ў праекце Канстытуцыі сказана аб развіцці ў краіне атамнай энергетыкі ў мірных мэтах і забеспячэнні бяспекі пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі. Гэта галіна энергетыкі папулярная ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Еўропе, дзе вялікая ўвага надаецца пытанням экалогіі.

Яшчэ адна новая норма, якую прапануецца замацаваць у Канстытуцыі, абвяшчае, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Гэта сведчыць аб тым, што прайшоў час спажывецкага стаўлення да ўсяго, што адбываецца. Грамадзянін павінен не толькі патрабаваць ад дзяржавы, каб яна забяспечыла яму даброты, але і сам прымаць удзел у іх стварэнні. Пачынаць можна з малога: прыбраць тэрыторыю каля пад’езда, адрамантаваць пясочніцу, унесці іншы пасільны ўклад у агульную справу для сябе і сваіх жа суседзяў. Партнёрства дзяржавы і грамадзяніна — гэта тэндэнцыя ўсіх развітых краін свету.

Спынілася Людміла Ніжэвіч і на шэрагу іншых прапанаваных новаўвядзенняў, у прыватнасці, абмежаванні колькасці тэрмінаў, на якія выбіраецца Прэзідэнт, а таксама яго мінімальнага ўзросту і грамадзянства; функцыях і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу.

Дэпутат парламента сустрэлася са спецыялістамі структурных падраздзяленняў Капыльскага райвыканкама, работнікамі райаграсэрвісу, цэнтральнай раённай баль-ніцы, Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», Капыльскага вопытнага лясгаса. Акрамя тлумачэнняў Людміла Іванаўна выслухала прапановы, адказала на пытанні, якія хвалююць насельніцтва.

Жыхарам горада і раёна таксама была дадзена магчымасць падзяліцца сваімі праблемамі і падчас прыёму грамадзян.

Дарэчы, такія сустрэчы ў арганізацыях у бліжэйшы час прадоўжацца, таму ёсць яшчэ час падумаць над праектам Канстытуцыі і ўнесці свае прапановы і заўвагі.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы