Людміла Іванаўна сумесна са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк і намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Дубінай напярэдадні Новага года наведалася ва УАЗ «Капыльская ЦРБ».
У склад святочнай дэлегацыі па традыцыі ўвайшлі і Дзед Мароз са Снягуркай. Госці павіншавалі медыцынскі персанал і хлопцаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў педыятрычным аддзяленні, пажадалі ім хутчэйшага выздараўлення і вяртання дадому. Кожны з юных пацыентаў атрымаў салодкія падарункі, прычым у падвойным аб'ёме - і ад парламентарыя, і ад раённай улады.
Аксана Міхайлоўская
«СП» http://www.kopyl.by



