У зале таксама прысутнічалі дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў, старшыня сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, дэпутат па Семежаўскай выбарчай акрузе, начальнік Капыльскага раёна газазабеспячэння Мікалай Варвашэня, дырэктар КУП «Капыльская ЖКГ» Дзмітрый Дарафей і начальнік Капыльскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Несцярук
На дыялог з уладай прыйшлі грамадзяне з найбольш актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якім цікава ведаць, як развіваецца наш рэгіён, і тыя, хто хоча пачуць ад кіраўніцтва аб вырашэнні хвалюючых і надзённых праблем. У нязмушанай абстаноўцы вяскоўцы задавалі пытанні, якія тычыліся ўстаноўкі банкамата і працы філіяла банка ў іх населеным пункце, ацяплення ў мясцовым доме культуры і вольнага часу. Спектр пытанняў датычыўся і працы КУП «Капыльская ЖКГ»: рамонт дарог і цэнтральнай каналізацыі па адной з вуліц Семежава, вываз смецця і праца міні-палігона, прызначанага для ўтылізацыі бытавых адходаў. Хвалявала вяскоўцаў і адсутнасць сталовай у аграгарадку, ажыццяўленне прыёму аналізаў лабарантам, якія працуюць толькі адзін раз на тыдзень у Семежаўскай участковай бальніцы.
Як паказвае практыка, сустрэчы з насельніцтвам - па-сапраўднаму запатрабаваная форма працы, якая дае добрую магчымасць быць бліжэй да людзей і хутчэй вырашаць праблемы. Большасць пытанняў, якія паступілі ад грамадзян, патрабуюць дадатковай прапрацоўкі, таму пастаўлены на кантроль у прадстаўнікоў улады.
Таццяна БОХАН
«СП» http://www.kopyl.by



