Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк правяла сустрэчу ў Дактаровіцкай СШ

22.01.2020

Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк правяла сустрэчу з калектывам Дактаровіцкай СШ і актывам аграгарадка.

Ірына Кісляк і Міхаіл Валуевіч выслухоўваюць пытанні настаўнікаў

Ірына Мікалаеўна не толькі распавяла пра сітуацыю ў раёне па тэме дня інфармавання, але і правяла маніторынг праблем. А іх было дастаткова.

У апошні час на сустрэчах з насельніцтвам часта ўзнікае пытанне з медыцынскім абслугоўваннем. Быў ён закрануць і ў Новых Дактаровічах. Справа ў тым, што іх населены пункт аднесены ў зону абслугоўвання Быстрыцкай участковай бальніцы, а вось дабрацца туды вельмі праблематычна. У Капыльскую ЦРБ можна трапіць толькі пасля накіравання ўчастковай. Хвалююць вяскоўцаў і вялікія чэргі на ўльтрагукавое даследаванне ў ЦРБ, праблема з узяццем талонаў у раённай паліклініцы.

Натуральна, былі пытанні, якія тычацца школы. Не аднойчы ўзнімалася праблема аб уладкаванні пешаходнай дарожкі ад установы адукацыі да Новых Дактаровіч, але так яна і не вырашана, а гэта ў першую чаргу бяспека дзяцей. У Дактаровіцкай СШ вучацца хлопцы з Вуглоў, Вужы, Гарнастайлава, а стан дарог паміж гэтымі населенымі пунктамі пакідае жадаць лепшага. З-за ям і выбоін школьны аўтобус часта ламаецца.

Мясцовыя жыхары прасілі змяніць графік працы аддзялення паштовай сувязі, прадугледзець магчымасць зняцця наяўных грошай, аплаты карыстання вадой па сістэме АРІП.

У індывідуальным парадку зададзены пытанне аб выдаленні параслі на грамадзянскім могілках у аг. Скабін.

Тэма добраўпарадкавання была закранута ў дыялогу са старшынёй Дактаровіцкага сельвыканкама Міхаілам Валуевічам, які таксама прыняў удзел у дні інфармавання.

Сяргей Козел

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы