Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З калектывам Капыльскага філіяла «Аўтамабільны парк № 21» сустрэўся кіраўнік раёна

22.01.2020

Аб заробках і не толькі ішла размова прадстаўнікоў улады з работнікамі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый падчас Адзінага дня інфармавання па тэме «Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь.Занятасць і заработная плата насельніцтва»

У гэты дзень iнфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка сустрэлася з працоўным калектывам Капыльскага філіяла «Аўтамабільны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс».

Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы скарысталіся магчымасцю і звярнуліся да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка з асабістымі пытаннямі

Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Ала Кабушка, дырэктар філіяла Уладзімір Сахар і старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Вострыкава.

Па асноўнай тэме дня інфармавання выступіў эканаміст прадпрыемства Валянціна Радкевіч. У ходзе даклада было адзначана, што забеспячэнне эфектыўнай занятасці насельніцтва грае найважную ролю ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. У ліку ключавых дзяржаўных задач застаецца і рост даходаў, а таксама забеспячэнне годнага ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва краіны.

Пра тое, як ідуць справы ў Капыльскім аўтапарку - як па пытанні з парадку дня, так і ў цэлым - праінфармаваў дырэктар філіяла Уладзімір Сахар. Рост узроўню заработнай платы, планамернае абнаўленне аўтапарка, папаўненне шэрагаў заказчыкаў для забеспячэння перспектыўнага функцыянавання прадпрыемства - той курс, якому верны філіял у апошні час. Маюцца, вядома ж, і праблемы. Самая вялікая з іх — гэта недахоп кіроўцаў.

Працу філіяла пракаментаваў Сяргей Пілішчык. Старшыня райвыканкама звярнуў увагу на тое, што сярэдняя заработная плата прадпрыемства за мінулы год (а яна склала 854 рубля) — паказчык вышэй за сярэдні па раёне. Хоць імкнуцца ўсё ж ёсць да чаго. Станоўчую ацэнку атрымала таксама значнае павелічэнне рэнтабельнасці філіяла. Пры гэтым быў адзначаны той факт, што «плюсаў» атрымалася дамагчыся ва ўмовах сур'ёзнай канкурэнцыі з боку прыватных пасажыра - і грузаперавозчыкаў, якія забіраюць самы прыбытковы сегмент рынку. І хай рост прыбытку адбыўся ў асноўным толькі за кошт грузаперавозак — на тое ёсць прычына. Бо ў сучасных рэаліях, калі колькасць аўтамабільнага транспарту пастаянна павялічваецца, перавозка пасажыраў для аўтапаркаў раённага ўзроўню ўсё больш набывае сацыяльны характар і становіцца нявыгадным, але ўсё ж неабходным відам паслуг.

Сяргей Пілішчык таксама давёў да ведама прысутных інфармацыю па зваротах у райвыканкам датычачыхся працы аўтапарка. Летась іх паступіла 9. Усе яны былі разгледжаны і атрымалі кампетэнтныя адказы. Падчас сустрэчы прагучаў каментар з нагоды аднаго з такіх зваротаў. Так, ад кіроўцаў аўтобусаў філіяла паступіла скарга на недастаткова добрае жвіровае пакрыццё дарог раённага падпарадкавання. Пры гэтым праводзілася параўнанне з суседнім Клецкім раёнам. Як патлумачыў сітуацыю старшыня райвыканкама, тэрыторыя Капыльшчыны значна больш, чым суседнія рэгіёны. Адпаведна, больш і працягласць дарожнай сеткі. У той жа час абслугоўвае яе прыкладна такая ж колькасць работнікаў. А адсюль як раз-такі і ўзнікаюць праблемы і, як вынік, даволі частыя звароты да мясцовай улады, звязаныя з нездаволенасцю працай адпаведных служб.

Акрамя размовы на пазначаныя тэмы, Сяргеем Пілішчыкам быў узяты на заметку зварот, які паступіў з залы з нагоды неабходнасці ўзмацнення кантролю за асобнымі аспектамі ажыццяўлення пасажыраперавозак маршрутнымі таксі.

Аксана Міхайлоўская

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы