У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун і старшыня Грозаўскага сельвыканкама Жанна Скрыган.
Спачатку гаворка ішла аб эканамічных паказчыках гаспадаркі. Увагу прысутных кіраўнік раёна акцэнтаваў на тым, што малочная жывёлагадоўля — гэта высокапрыбытковы кірунак. У работнікаў гаспадарак, дзе высокія ўраджаі і прадуктыўнасць дойнага статка, і зарплата адпаведная. У ААТ «Праснакі», напрыклад, сярэднямесячная заработная плата самая высокая ў раёне. І гэта абумоўлена жаданнем і добрасумленным стаўленнем кожнага да даручанага участка працы.
Затым вяскоўцы задалі старшыні райвыканкама хвалюючыя пытанні. Перш за ўсё людзей цікавілі пытанні сацыяльнага кірунку: як аформіць дастаўку прадуктаў і тавараў на хатні адрас, калі яго нават няма на карце, ці ёсць магчымасць паляпшэння якасці паслуг, якія прадстаўляюцца медработнікамі цэнтральнай раённай бальніцы, ад чаго залежыць высокая хуткасць доступу ў Інтэрнэт на тэрыторыі сельсавета і як наладзіць транспартныя зносіны паміж Капылём і Слуцкам. Нямала пытанняў тычылася таксама рамонту дарог, асвятлення, бесперабойнага водазабеспячэння ў аг. Камень і паляпшэння якасці вады ў в. Праснакі. Не застаўся без увагі і зварот, звязаны з адловам бяздомных жывёл. Не абышлося і без актуальнага для сельсавета пытання - навядзення парадку на зямлі, у прыватнасці, добраўпарадкавання могілак. Адказ трымала Жанна Скрыган, адзначыўшы, што сіламі сельвыканкама ў гэтым кірунку зроблена нямала. Аднак застаюцца пытанні, якія неабходна вырашаць разам, і ў першую чаргу гэта датычыцца ліквідацыі аварыйных дрэў.
Ні адзін зварот без увагі не застанецца. Усе пытанні ўзяты на кантроль і будуць вырашаны ў самыя кароткія тэрміны.
Абагульняючы вынікі, кіраўнік раёна адзначыў, што сустрэчы з насельніцтвам праводзяцца з такім разлікам, каб зняць сацыяльную нагрузку і напружанасць, калі такія прысутнічаюць.
- Мы павінны зразумець, як людзі жывуць на месцах, што ў першую чаргу хвалюе насельніцтва ў горадзе ці ў іх сельсавеце, — падкрэсліў Сяргей Пілішчык. - А яшчэ кожную суботу прадстаўнікі ўлады праводзяць прамыя тэлефонныя лініі, куды можна звярнуцца па хвалюючым пытанні.
І галоўнае тут - пагутарыць з грамадзянамі, атрымаць інфармацыю аб рэальным становішчы спраў, выслухаць іх і знайсці шляхі вырашэння ў няпростай сітуацыі. Як гаворыцца «памацаць праблему знутры».
Таццяна БОХАН



