Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская раённая арганізацыя БТЧК - адна з лепшых у вобласці

18.03.2020

На пашыраным пасяджэнні выніковага Прэзідыума Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праца Капыльскай раённай арганізацыі прызнана адной з лепшых у вобласці ў 2019 годзе.

Ніна Жук (у цэнтры) з калегамі

У Падзячным лісце старшыні Мiнскай абласной арганізацыі БТЧК Людмілы Мусенковай, адрасаваным старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку, гаворыцца: «Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Паўлаўна Жук змагла згуртаваць першасныя арганізацыі і валанцёрскія атрады раёна ў правядзенні мерапрыемстваў па падтрымцы людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, актывізаваць распрацоўку і ўкараненне эфектыўных форм і метадаў дабрачыннасці.

Рэалізацыя гэткіх значных ў ідэалагічным, сацыяльным і культурным плане мерапрыемстваў была б немагчымая без падтрымкі кіраўніцтва выканаўчага камітэта ў дзейнасці раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якая ўвайшла ў лік лепшых раённых арганізацый Мінскай вобласці па выніках 2019 года».

У дзейнасці капыльскай арганізацыі адзначаны наступныя напрамкі: распаўсюджванне ведаў аб руху Чырвонага Крыжа; навучанне насельніцтва аказанню першай медыцынскай дапамогі; аказанне гуманітарнай дапамогі; прапаганда здаровага ладу жыцця; развіццё валанцёрскага руху; рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі; праектная дзейнасць, у прыватнасці, па рэалізацыі міні-праекта «Новае жыцьцё».

Сяргей КОЗЕЛ

Фота Аксаны Міхайлоўская

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы