Такое паведамленне абляцела інфармацыйныя стужкі краіны. Усё здарылася каля 14.00 7 красавіка. У МНС паступіла паведамленне ад жыхаркі вёскі Нарчы аб узгаранні сухой расліннасці. Устаноўлена, што ў выніку пажару згарэла больш за 20 дамоў, у двух з якіх пастаянна пражывалі грамадзяне. На шчасце, жыхары вёскі не пацярпелі.
Паводле атрыманых дадзеных, каля 11.00 70-гадовы мясцовы жыхар у двары свайго дома паліў сухую траву. Са слоў мужчыны, ён кантраляваў працэс, у дом адправіўся, калі ўсё згасла. Але праз некаторы час да яго прыйшоў аднавясковец і паведаміў аб пажары ў двары.
Супрацоўнікі Капыльскага РАНС яшчэ раз нагадваюць жыхарам раёна аб правілах паводзін на дачах.




