Распаўсюджванне каранавiруснай інфекцыі патрабавала рашучых мер і дзеянняў не толькі ад медыцынскіх работнікаў, але і жыхароў раёна.
Ахоўныя экраны медыкам паступілі пры садзейнічанні дэпутата
На дапамогу малой радзіме, сваім землякам, блізкім і родным неадкладна прыйшла наша зямлячка, дэпутат, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.
Паводле яе звароту, Беларускі Чырвоны Крыж выдзеліў дадаткова для Капыльскай ЦРБ пальчаткі і дэзсродкi. Памочнікі дэпутата і кіраўнікі прыватнага будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «МеталАтрошТрэст», ТАА «Брасвiл» і ТАА «Белдан» аказалі бязвыплатную дапамогу ў выглядзе градуснікаў, пальчатак, ахоўных шлемаў, 300 ахоўных экранаў для ўсіх медыцынскіх работнікаў УАЗ «Капыльская ЦРБ», якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам 1 ўзроўню (кантактным хворым) у барацьбе з COVID-19. А для ўзмацнення харчавання медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца на ізаляцыі, выдзелена падтрымка прадуктамі харчавання.
Пры садзейнічанні Людмілы Іванаўны ААТ «Светлагорск Хімвалакно» ў тэрміновым парадку вырашана пытанне аб перанакіраванні для УАЗ «Капыльская ЦРБ» медыцынскага СпанБела для пашыву сродкаў індывідуальнай абароны медыцынскім работнікам, набыты інфрачырвоны тэрмометр для бескантактавага вымярэння тэмпературы Microlife.
«Міласэрнасць - заўсёды! Дапамога - імгненна!»,- кажа Людміла Іванаўна.
Людміла ЛАГУН,
памочнік дэпутата



