Дзмітрый Булло, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК:
- А я ўпэўнены, што ў першую чаргу наш імунітэт залежыць ад генетычнай схільнасці. А па-другое, вядома ж, ад таго ладу жыцця, які мы вядзем: ён абавязкова павінен быць актыўным. Фізічныя нагрузкі павінны быць заўсёды і розныя. Не абавязкова заняткі спортам, гэта можа быць і праца ў вёсцы. Таксама неабходна выключыць шкодныя звычкі. Варта сачыць за сваім харчаваннем. Да прыкладу, я слухаю свой арганізм і ем тое, што ён «запатрабуе». Ежу прымаю часта, але патроху: 5-6 раз у дзень. Стараюся выключыць тлустыя прадукты, аднак калі захочацца сала, абавязкова з'ем кавалачак. Захаваць здароўе дапамагае таксама добры сон. Я стараюся спаць не меней 8 гадзін.
Людміла Камянкова, старшыня раённага Савета ветэранаў:
- Захаваць здароўе мне дапамагае добрае стаўленне да людзей. Ніколі не трэба здзяйсняць злыя ўчынкі іншым, трэба цаніць і берагчы кожнага чалавека. Няхай вашы думкі будуць добрыя. Маё крэда, якое дапамагае захоўваць здароўе душэўны і фізічны, гучыць такое: стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе. А яшчэ варта весці здаровы лад жыцця. Гэта і прагулкі па свежым паветры, і ўменне сачыць за сабой. Да таго ж я вельмі люблю лазню. Яна дапамагае скідаць ўвесь назапашаны негатыў і падымае настрой.
Светлана Лазарава, загадчыца Лясноўскай сельскай бібліятэкай:
– У перыяд абвастрэння прастудных захворванняў аддаю перавагу травяным чаям. Шматлікія карысныя травы выгадоўваю сама: мяту, мелісу, лафант, а некаторыя збіраю вясной і летам у лесе і на лугах. Зараз заварваю чай з лафантам, які валодае агульнаўмацоўваючымi і супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі, а таксама з шыпшынніка і ліпы. А варта дадаць у гарбату яшчэ лустачку цытрыны - яна становіцца не толькі карысным, але незвычайна духмяным і смачным. Калі дома няма нарыхтаванай травы, можна выкарыстоўваць галінкі парэчкі, маліны, яблыні. Напой таксама атрымліваецца карысным і смачным. Акрамя фітачаёў стараюся зараз часцей паласкаць нос і горла СТДА-салянымі растворамі, выконваць правілы асабістай гігіены. А яшчэ хочацца сказаць: усміхайцеся часцей, бо ўсмешка стварае добры настрой!
Дыяна ТКАЧЭНКА



