Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскія медыкі атрымалі дапамогу ад народных выбраннікаў

17.04.2020

Толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемнай падтрымцы можна пераадолець цяжкасці, выкліканыя пандэміяй, упэўнены дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Капыльскай выбарчай акрузе Людміла Іванаўна Ніжэвіч і член Савета Рэспублікі Іван Іванавіч Галаваты.

Кожную раніцу народных выбраннікаў пачынаецца званком у Капыльскі раён з удакладнення праблем і пошуку варыянтаў іх вырашэння, аказання пасільнай дапамогі.

І дапамога ідзе. Ужо ўчора, па іх ініцыятыве, паступілі ў Капыльскую цэнтральную раённую бальніцу 500 медыцынскіх камплектаў ад ААТ «Камінтэрн» (г. Гомель), дэзінфікуючыя сродкі ад ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ», індывідуальныя сродкі абароны ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Узгоднена аказанне дапамогі для ЦРБ філіялам Белдзяржстраха па Мінскай вобласці.

Усе гэтыя сродкі будуць выкарыстаны на захаванне здароўя персаналу ўстаноў аховы здароўя раёна, аказанне максімальнай дапамогі і барацьбу за жыццё кожнага пацыента.

Людміла ЛАГУН,

памочнік дэпутата парламента

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы