Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне стартуе штогадовы месячнік добрых спраў

07.05.2020

8 мая — асаблівая дата ў календары: Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Дата святкавання была абрана невыпадкова: у гэты дзень нарадзіўся заснавальнік арганізацыі, швейцарскі гуманіст, грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Анры Дзюнан.

У 1893 годзе па яго ініцыятыве была склікана канферэнцыя, якая паклала пачатак міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа. Афіцыйная яго назва была зацверджана ў 1928 годзе на 13-й Міжнароднай канферэнцыі ў Гаазе. Найбуйнейшая арганізацыя прапаведуе гуманізм, а яе члены кожны дзень аказваюць дапамогу людзям у складанай жыццёвай сітуацыі. Асноўны прынцып дзейнасці - не кіравацца матэрыяльнай выгадай, дабро робяць на добраахвотных пачатках.

Менавіта з гэтага міжнароднага свята па ўсім свеце традыцыйна стартуе марафон добрых спраў. Гэта нагода паказаць, што кожны з нас можа зрабіць свет дабрэй і лепш. Не стала выключэннем і Капыльшчына. З 8 мая па 1 чэрвеня Капыльская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць штогадовы месячнік. Яго мэта - прасоўванне гуманітарных і маральных каштоўнасцяў, павышэнне ўзроўню ведаў насельніцтва ў пытаннях фарміравання здаровага ладу жыцця, аховы здароўя, распаўсюджвання ведаў аб міжнародным руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, папярэджання распаўсюджвання ўспышкі COVID-19.

– Плануюцца дабрачынныя акцыі па аказанні дапамогі адзінокім якія жывуць у нястачы, – адзначае старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ніна Жук. - Падчас акцыі да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Ніхто не забыты» павіншуем ветэранаў і акажам ім дапамогу. Пройдзе кампанія па папярэджанні распаўсюджвання ўспышкі COVID-19, інфармацыйныя сесіі, прысвечаныя гісторыі і прынцыпам міжнароднага руху, а таксама акцыі, прысвечаныя Дню памяці ахвяр СНІДу, і інш. Актыўны ўдзел у месячніку прымуць першасныя арганізацыі РО БТЧК. Усе запланаваныя мерапрыемствы, акцыі і інфармацыйныя сесіі будуць праходзіць у супрацоўніцтве з партнёрамі: УАЗ «Капыльская ЦРБ», упраўленнем адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДУ «Капыльскі ТЦСАН», ДУ «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» і грамадскімі арганізацыямі. РО БТЧК запрашае ўсіх неабыякавых грамадзян прыняць удзел у марафоне дабра.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы