- Цяпер беларускім медыкам вельмі патрэбная наша дапамога ў барацьбе з COVID-19 – распавядае старшыня РА Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская. - Дактары і медсёстры пастаянна маюць патрэбу ў сродках індывідуальнай абароны: масках, рэспіратарах, сродках дэзінфекцыі. Для таго, каб аказаць ім неабходную дапамогу, у рамках названай акцыі пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя створаны страхавы фонд дапамогі работнікам медыцынскіх арганізацый. Грашовыя сродкі ў яго салідарна пералічваюць усе галіновыя прафсаюзы. Мы звярнуліся да педагагічных работнікаў і папрасілі прыняць удзел у акцыі. І з гонарам магу сказаць, што нашы педагогі не засталіся ўбаку і аказалі дапамогу медыкам. Так, на рахунак для медустаноў рэспублікі пералічылі сродкі супрацоўнікі гімназіі № 1 г. Капыля, Быстрыцкай, Ванелевіцкай, Дактаровіцкай, Пацейкаўскай і Цімкавіцкай СШ, Жыліхоўскага, Каменскага і Камсамольскага КПК д/с-СШ, ясляў-сада №1 і № 3, Ванелевіцкага дзіцячага сада і Цімкавіцкага ясляў-сада, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Усяго - на суму 960 рублёў. Але асаблівую актыўнасць педагогі праявілі пры аказанні дапамогі медработнікам Капыльскай ЦРБ. Яны пералічылі 1747 рублёў. У гэтым прынялі ўдзел супрацоўнікі СШ № 2 г. Капыля, Дактаровіцкай, Лясноўскай, Пацейкаўскай, Слабадакучынскай, Старыцкай, Цімкавіцкай СШ, Камсамольскага, Грозаўскага, Семежаўскага КПК д/с-СШ, Навасёлкаўскага КПК д/с-БШ, а таксама дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Сонейка» і Ванелевіцкага дзіцячага сада.
Акрамя таго, члены прафсаюза гімназіі сабралі грашовыя сродкі ў памеры 180 рублёў і набылі на іх аднаразовыя пальчаткі для медыцынскага персаналу Капыльскай ЦРБ. Пальчаткі былі перададзены прафсаюзнымі актывістамі старэйшай медсястры ЦРБ Алене Жогаль.
Старэйшая медсястра Капыльскай ЦРБ Алена Жогаль прымае дапамогу ад настаўнікаў гімназіі
А ў ЦКРОiР, па ініцыятыве усіх членаў працоўнага калектыву, за асабістыя сродкі набыты тавары першай неабходнасці, прадукты, садавіна, прысмакі, чай, кава. Супрацоўнікі Цэнтра пашылі 33 маскі і вырабілі 32 паштоўкі. Гэтак жа паступілі супрацоўнікі Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната: на сабраную суму ў 370 рублёў яны закупілі прадукты харчавання і медыцынскія маскі. Усе набытыя сродкі са словамі падзякі і ўдзячнасці педагогі перадалі галоўнаму лекару Капыльскай ЦРБ Сяргею Пацейковічу.
Дзіяна Ткачэнка



