На мерапрыемстве з урачыстай прамовай выступілі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, начальнік адасобленай групы Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік і студэнтка БДУ, валанцёр-актывіст БРСМ Вольга Біёнчык. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі да помніка вянкі і жывыя кветкі.
Каля раённага цэнтра культуры працуе фотавыстава, падрыхтаваная рэдакцыяй газеты «Слава працы». Усе прадстаўленыя на ёй фатаграфіі прысвечаны сённяшняй слаўнай даце.

Аксана Міхайлоўская



