Напярэдадні Дня Перамогі тых, хто ваяваў за Радзіму, павіншавала дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч.
Наша зямлячка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах, адправіла кожнаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае на тэрыторыі горада Капыля і Капыльскага раёна, віншавальныя паштоўкі і перадала прадуктовыя наборы. Іх разам з самымі найлепшымі пажаданнямі здароўя і дабрабыту ўручыла памочнік дэпутата Людміла Лагун, а таксама прадстаўнікі выканаўчай улады і грамадскіх арганізацый раёна.
Ветэрану Марыі Прыміч падарункі ад Людмілы Ніжэвіч уручылі памочнік дэпутата Людміла Лагун і старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка
Маргарыта Саковіч



