Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Як грамадскія арганізацыі Капыльшчыны аб'ядноўваюцца для дапамогі медыкам у барацьбе з каранавірусам

13.05.2020

Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская:

— Жанчыны Капыльшчыны актыўна падключыліся да рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі», мэта якой - дапамагчы медыцынскім работнікам Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія самааддана працуюць, дапамагаючы хворым грамадзянам. Актывісткамі першаснай арганізацыі ГУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» былі сабраныя грашовыя сродкі і набыты прадметы першай неабходнасці для медыцынскіх работнікаў, якія ў кругласутачным рэжыме знаходзіліся ў раённай бальніцы. Астатнія першасныя арганізацыі таксама актыўна ўключыліся ў дабрачынны марафон, і праца будзе працягнута. Жанчыны Капыльшчыны займаюцца пашывам масак і медыцынскіх камбінезонаў, таксама замаўляем і набываем белыя халаты.

Сумесна з ТАА «Бiямолпрам» саюз жанчын Міншчыны даставіў карысныя напоі з бiфiдапрадуктаў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Бо толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемнай падтрымцы можна пераадолець цяжкасці, выкліканыя пандэміяй.

13 5 20 12Галоўны спецыяліст раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк:

- Грамадскае аб'яднанне не можа заставацца ў баку ад барацьбы з каранавiрусам і гатова падставіць плячо ў вырашэнні праблемы. У рамках акцыі «Белая Русь» - медыкам» капыльскім медыкам перададзена некаторая бытавая тэхніка, таксама ажыццяўляецца аплата ў аптэчнай сетцы аднаразовых пальчатак.

 

 

 

13 5 20 13Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч:

- Прафсаюзы раёна аператыўна ўключыліся ў акцыю «Справімся разам», абвешчаную Федэрацыяй прафсаюзаў. Набыты дэзінфікуючыя сродкі на суму 4900 руб., а таксама сродкі індывідуальнай абароны (маскі ў колькасці 700 шт.). Пачаліся выплаты медработнікам, якія страцілі працаздольнасць, тэрмінам да 21 каляндарнага дня, у сувязі з выяўленнем у іх выкліканых COVID-19 захворванняў, якія ўзніклі ў выніку выканання імі сваіх працоўных абавязкаў. Аказваецца і матэрыяльная дапамога першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Акрамя таго, для падтрымкі медыкаў УАЗ «Капыльская ЦРБ» перададзеная 200 камбінезонаў медыцынскага прызначэння, прыборы для вымярэння АЦ пацыентам цэнтральнай раённай бальніцы.

Наладжана праца па правядзенні прамых ліній. З ліку прафсаюзных актывістаў у раёне вызначаны валанцёры для арганізацыі сумеснай працы з Капыльскім ТЦСАН па аказанні дапамогі маючым патрэбу.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы