Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у сямейным марафоне

15.05.2020

Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у сямейным марафоне «Ланцужок добрых слоў пра сям'ю».

15 мая ў Міжнародны дзень сям'і ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі стартуе новы праект «Сямейны марафон «Ланцужок добрых слоў аб сям'і», накіраваны на фарміраванне, захаванне і развіццё каштоўнасцяў сямейнага жыцця і адказнага бацькоўства.

- У рамках праекта ўдзельнікі дасылаюць свае працы, прысвечаныя міжнародным святам: Дню сям'і, Дню абароны дзяцей, Дню бацькі — распавядае дырэктар раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Алена Пілат. - Скончыцца марафон 8 ліпеня 2020 года ў дзень народна-хрысціянскага свята, прымеркаванага да Дня памяці ў Рускай Праваслаўнай Царкве дабравернага князя Пятра і княгіні Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, якія сталі заступнікамі сям'і і шлюбу. З 2008 года гэты дзень лічыцца Днём сям'і, любові і вернасці.

Далучайцеся! Дзяліцеся цікавымі момантамі з жыцця вашай сям'і. Дасылайце свае фота, відэаролікі, вершы ці проста віншаванні на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Пляцоўкамі для правядзення марафону стануць акаўнты instagram «Kopul_library», ВК «Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка» і сайт ДУК «Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі».

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы