Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Якімі дасягненнямі адзначыліся нашы землякі-спартсмены апошнім часам

18.05.2020

У Капыльскім раёне ўсё робіцца для таго, каб забяспечыць усеагульную даступнасць спорту, зрабіць заняткі фізічнай культурай нормай для кожнага.

А набыць выдатную фізічную форму, умацаваць здароўе, удасканаліць цела і дух, выхаваць мужнасць, упартасць і загартаваць характар дапаможа раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

- У нас створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам і фізкультурай для людзей розных узростаў, таму кожны член сям'і зможа знайсці кірунак па душы, — адзначае дырэктар Капыльскага раённага ФАЦа Аляксей Рыцько. - У цэнтры арганізуюцца вучэбна-трэніровачныя заняткі, заняткі для аздараўлення, праводзяцца розныя спаборніцтвы. Наведвальнікі могуць скарыстацца як кансультацыяй вопытных інструктараў-метадыстаў, так і трэніравацца самастойна.

Капыльшчына - спартыўны край. Штогод павялічваецца колькасць спартсменаў і колькасць гарадоў і краін-удзельнікаў рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў «KOPYL-RACE» і «Капыльскае кальцо». Традыцыйнымі сталі раённыя фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Варта адзначыць восеньскі лёгкаатлетычны крос, спаборніцтвы па гульнявых відах спорту, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі, раённыя этапы спартакіяды па праграме зімовага і летняга мнагабор'я «Абаронца Айчыны» сярод юнакоў дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту, рэспубліканскія спаборніцтвы па летнім і зімовым мнагабор'і «Здароўе» і па біятлоне «Снежны снайпер» сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Нашы юныя спартсмены-удзельнікі рэспубліканскага праекта «300 талентаў для каралевы» і абласной акцыі «Міншчына спартыўная». І дзе б ні выступалі капыляне - яны годныя супернікі.

У ліку лепшых можна назваць выхаванцаў установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Капыльскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу». Сярод іх - Руслан Гарнастай, Арцём Холад, Ілля Матусевіч, Аляксей Захарчэня, Кацярына Кудзіна, Віктар Палавінкін і Валерыя Цвірка. Дарэчы, каманда ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК стала пераможцам першынства Мінскай вобласці па гандболе сярод юнакоў 2006-2007 г. н., а таксама фіналістам дзіцяча-юнацкай гандбольнай Лігі «Zubr cup» сярод юнакоў 2006-2007 г. н.

Ганарыцца Капыльшчына і выхаванцамі ДУ «Капыльская СДЮШАР», якія адстойваюць гонар раёна, займаючы прызавыя месцы на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах. Гэта Кірыл Зяньковіч, Ірына Фядотава, Павел Мацуль, Ягор Ляшчынскі, а таксама спартсмен-навучэнец Мікіта Адарыч. Нядрэнныя вынікі ў складзе зборнай каманды Мінскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод юнакоў і дзяўчат па біятлоне «Кубак Беларускай федэрацыі біятлона» паказалі Алена Петрыка і Мілана Драніч. Безумоўна, радуюць камандныя вынікі Капыльскай СДЮШАР і зборнай Капыльскага раёна на абласных спаборніцтвах: у спартакіядзе па летнім біятлоне, першынстве і чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе, занальных спаборніцтвах па міні-футболе, адкрытым чэмпіянаце і першынстве Мінскай вобласці па лыжных гонках.

Годна выступаюць і навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на спаборніцтвах рознага ўзроўню. У абласной спартакіядзе навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці каманда капылян па выніках 2019 года заняла другое месца. У першынстве Мінскай вобласці па шахматах вызначылася Аліна Кандрацьева (трэнер Аркадзь Корбут). Лепшымі гандбалістамі (трэнеры Віктар Дашчынскі і Дзяніс Буракоў) стала каманда ў складзе навучэнцаў ДУА «Семежаўскі КПК д/с-СШ» і ДУА «Старыцкая СШ» - Максім Гарбацэвіч, Яўген Мацвееў, Андрэй Сідаровіч, Радзівон Каваленка, Аляксандр Лянько і Яўген Сяргейчык. У лёгкай атлетыцы праявіў сябе Віктар Палавінкін (трэнер Рыгор Нікалаеня), стаўшы бронзавым прызёрам у першынстве Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Гонар раёна нашы біятланісты - браты Кандыбовічы, навучэнцы Слабадакучынскай СШ і Капыльскай СДЮШАР.

Кірыл Кандыбовіч (другі злева) з Дар'яй Домрачавай і пераможцамі фіналу спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер», 2019 год

Ні для каго не сакрэт, што поспех прыходзіць да самых старанных спартсменаў, а каб дасягнуць жаданых вышынь у той ці іншай спартыўнай дысцыпліне, людзі трэніруюцца з дзяцінства. Прыклад таму - выхаванец ДУ «Капыльская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву» Антон Смольскі. У міжнародных спаборніцтвах - этапы Кубка свету і чэмпіянату Еўропы па біятлоне - Антон увайшоў у васьмёрку наймацнейшых.

Гонар раёна - біятланіст Антон Смольскі

Высокія вынікі на спаборніцтвах, каласальныя поспехі ў спартыўнай галіне – гэта сведчанне таго, што Капыльшчына багата талентамі, — падкрэсліла начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Абас. - І гэта ўсё дзякуючы прафесійным, захопленым трэнерам, настаўнікам фізічнай культуры і спорту. Менавіта яны вызначаюць задаткі дзіцяці, прышчапляюць з дзяцінства яму любоў да спорту. Як вынік - у раёне пастаянна з'яўляюцца новыя героі і новыя перамогі.

Таццяна БОХАН

Фота Аксаны Міхайлаўскай, Паўла Шэіна

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы