Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне падведзены вынікі раённага этапу конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі» - 2020»

04.06.2020

Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Міхайлоўская разам з галоўным спецыялістам арганізацыі Зояй Дайняк сустрэлася з канкурсантамі і іх педагогамі і ўзнагародзіла іх памятнымі падарункамі.

Было адзначана, што творчыя працы ўсіх удзельнікаў конкурсу выкананы ў свабоднай, індывідуальна-аўтарскай манеры выкладу - у жанры эсэ. Канкурсанты адлюстравалі індывідуальныя перажыванні і свой погляд па абранай тэме, што не дае аб'ектыўна вычарпальны адказ на пэўнае пытанне, затое адлюстроўвае ўласнае аўтарскае меркаванне (як таго і патрабуе жанр эсэ). У сваіх працах хлопцы разважалі аб «Міфах і легендах Беларусі», выкарыстоўваючы пры гэтым інфармацыю, якая тычыцца роднай Капыльшчыны.

Пераможцам прызнана праца Лізаветы Валнiстай, вучаніцы 11 класа СШ № 2 г. Капыля ім. Цішкі Гартнага (кіраўнік Т. П. Міхайлоўская) на тэму «Погляд у мінулае, сучаснасць і будучыню майго народа». Дадзеная праца накіравана для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Свае працы на суд журы таксама прадставілі Ангеліна Ждановіч, вучаніца 7 «А» класа гімназіі № 1 г.Капыля ім. Н.У. Рамашко (кіраўнік Ж. М. Прохарава), Максім Лятчэня, вучань 9 «Б» класа гімназіі № 1 г. Капыля ім. М. В. Рамашко (А. В. Панашчык), Вікторыя Сківіцкая, вучаніца 9 класа СШ № 3 г. Капыля (Л. Л. Жылко).

Як распавяла Алена Міхайлоўская, конкурс праводзіўся ў мэтах папулярызацыі культурна-гістарычных і духоўных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а таксама заахвочвання і стымулявання творчай і грамадскай актыўнасці моладзі.

У якасці арганізатара творчага спаборніцтва выступіла РГА «Белая Русь» сумесна з Беларускім саюзам журналістаў пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдакцый рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Алена Міхайлоўская (злева) з пераможцамі і ўдзельнікамі конкурсу

Маргарыта Саковіч

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы