Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» прайшоў рэспубліканскі жаночы форум

18.09.2020

У маштабным мерапрыемстве, якое аб'яднала тысячы прадстаўніц прыгожага полу розных сфер дзейнасці, прынялі ўдзел і жыхаркі Капыльшчыны.

Яшчэ да адпраўлення ў сталіцу капыльскую дэлегацыю віталі ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў. З сказаным на дарогу словам да ўдзельніц рэспубліканскага форуму звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык.

Сярод іншага, прагучала і пажаданне атрымаць добрыя ўражанні. І яно пасля ў поўнай меры рэалізавалася. Акрамя таго, для прысутных жанчын прагучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні Аксаны Мельнічэнка і Юліі Навумовіч.

Галоўным лейтматывам рэспубліканскага форуму стала ідэя захавання міру, спакою і адзінства ў нашай краіне. Пры гэтым са сцэны выказвалі сваё стаўленне да таго, што адбываецца і дзяліліся эмоцыямі кіраўнікі розных устаноў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, шматдзетныя мамы, спартсменкі, студэнткі, прадстаўніцы духавенства, сілавых структур, прыватнага бізнесу. А галоўным сюрпрызам сустрэчы стала нечаканае з'яўленне перад публікай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Вусныя выступу змяняліся яркімі музычнымі нумарамі ў выкананні зорак беларускай эстрады Аляксандра Саладухі, Ірыны Дарафеевай, Анатоля Ярмоленка, Алены Ланской, Вікторыі Алешка, Юліі Быкавай, арт-групы «Беларусы» і іншых. У якасці падарунка для ўдзельніц жаночага форуму прагучалі і вакальныя кампазіцыі ад расійскага выканаўцы Мікалая Баскава.

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала абвяшчэнне паслання жанчын да беларускага грамадства і калектыўнае выкананне гімна Беларусі.

Сваімі ўражаннямі ад форуму падзяліліся яго ўдзельніцы - прадстаўніцы Капыльшчыны.

Выкладчык УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Ірына Літвінка:

- Ярка, незгладжальна, пачуццёва, хвалююча, эмацыйна... Гэты шэраг эпітэтаў, якія характарызуюць мае ўражанні ад мерапрыемства, можна яшчэ доўга працягваць. Перапаўняе пачуццё яднання з іншымі жанчынамі-дэлегатамі ад нашага раёна - актыўнымі членамі РГА «Белая Русь», РО ГА «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзных арганізацый. Усе мы хочам аднаго — спакойна працаваць і вырашаць надзённыя пытанні, клапаціцца аб сваіх сем'ях, адчуваць стабільнасць і дабрабыт.

Асабліва ўразіў выхад Кіраўніка Дзяржавы. Я ўпершыню бачыла і слухала Аляксандра Лукашэнку «ўжывую». Падкупляюць прастата, шчырасць і неверагодная энергетыка Прэзідэнта. У цэлым, атмасфера форуму, словы выступленняў, якія ішлі ад самага сэрца, дазваляюць яшчэ раз пераканацца ў тым, што мой выбар правільны. А я за Беларусь - мірную і квітнеючую!

Старшыня Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура:

- Форум арганізаваны выдатна. Вакол столькі добрых, усмешлівых асоб! Нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельніцы сустрэчы прыехалі з розных куткоў Беларусі, настрой ва ўсіх аднолькавы. Мы не можам заставацца абыякавымі да таго, што зараз адбываецца. Бо мы зрабілі свой выбар, патрабуем паважаць яго і поўныя рашучасці адстаяць сваё меркаванне.

Наш агульны абавязак — захаваць мір і згоду на нашай роднай зямлі. І тысячы сабраўшыхся на гэтым мерапрыемстве жанчын гэта ўсведамляюць. Упэўнена, што з такім настроем усё наладзіцца і жыццё нашай краіны вернецца ў сваё звыклае рэчышча.

Старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын», дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская:

- Жанчына - перш за ўсё, захавальніца ачага. Але разам з тым яна не толькі жонка і маці, а яшчэ і асоба са сваім меркаваннем. І форум чарговы раз пацвердзіў гэта, прадэманстраваўшы тое, як шмат прадстаўніц розных рэгіёнаў, якія шчыра перажываюць за нашу краіну.

Атмасфера мерапрыемства цудоўная, яркая, зараджаюцца энергіяй. У кожным слове выступоўцаў адчуваецца перажыванне за будучыню нашай Беларусі. Мы - жанчыны, з'яўляемся абярэгам сваіх сем'яў і самага каштоўнага багацця - дзяцей. Мы ўсе розныя, але адзіныя ў адным — у любові да нашай сінявокай Беларусі. І асноўная наша задача - ствараць, а не разбураць. І жанчыны, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, паказалі, што ўсё ў нашых руках!

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы