Такі фармат у пэўнай меры можна назваць сімвалічным: на форуме прадстаўлены асноўныя галіны прамысловасці, а пераможцы конкурсу – арганізацыі, чыя дзейнасць накіравана на аб'ектыўнае пацвярджэнне бяспекі і якасці прадукцыі і паслуг.
Конкурс «Кампетэнтнасць» праводзіцца штогод з 2011 г. Беларускім Дзяржаўным цэнтрам акрэдытацыі і накіраваны на выяўленне і прызнанне лабараторый і органаў па сертыфікацыі, якія дэманструюць высокі ўзровень кампетэнтнасці, удасканальваюць сваю дзейнасць з улікам міжнароднай практыкі і спрыяюць павышэнню рэпутацыі айчынных вытворцаў як надзейных бізнес-партнёраў.
Пераможцамі конкурсу «Кампетэнтнасць-2019» сталі 31 орган па сертыфікацыі прадукцыі, паслуг, персаналу і выпрабавальных лабараторый, у іх ліку і орган па сертыфікацыі прадукцыі і паслуг РУП «Слуцкі ЦСМС».
Па інфармацыі РУП «Слуцкі ЦСМС»



