Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Правы, абавязкі і адказнасць бацькоў (законных прадстаўнікоў)

06.10.2020

«Лепшая школа дысцыпліны ёсць сям'я», - яшчэ ў канцы 19 стагоддзя адзначыў у адной са сваіх кніг самаўдасканалення шатландскі пісьменнік і рэфарматар Сэмюэл Смайлс. 

Дадзенае выказванне не страціла сваёй актуальнасці і ў наш век. Таму што менавіта ў сям'і закладваюцца галоўныя чалавечыя каштоўнасці, фармуюцца такія якасці як адказнасць за сябе і сваіх блізкіх, павага, законапаслухмянасць. Дзіця «ўбірае» правілы паводзін і нормы, устаноўленыя ў грамадстве. А галоўнымі педагогамі для будучага чалавека з'яўляюцца яго бацькі, якія асабістым прыкладам з дня ў дзень выхоўваюць у сваіх дзяцей гэтыя якасці.

На жаль, часта бацькі забываюць, што клопат пра дзяцей – іх галоўны абавязак.

Дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжаны розныя меры адказнасці бацькоў і асоб, якія іх замяняюць: сямейна-прававая, адміністрацыйная, грамадзянская, крымінальная. У дадзеным артыкуле разгледзім найбольш актуальныя пытанні, якія тычацца адміністрацыйнай адказнасці законных прадстаўнікоў непаўналетніх за выхаванне дзяцей.

Згодна з артыкулам 75 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, бацькі ажыццяўляюць выхаванне дзяцей і абавязаны клапаціцца аб іх фізічным, духоўным і маральным развіцці, іх здароўi, адукацыі і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ў грамадстве.

Выхаванне і ўтрыманне дзіцяці прызнаюцца неналежнымі, калі не забяспечваюцца правы і законныя інтарэсы дзіцяці, у тым ліку, калі дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пад сацыяльна небяспечным становішчам разумеецца абстаноўка, пры якой не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці, не забяспечваецца нагляд за яго паводзінамі і ладам жыцця, бацькі вядуць амаральны лад жыцця, у сувязі з чым мае месца небяспека для жыцця і здароўя дзіцяці.

На 01.09.2020 у Капыльскім раёне 113 непаўналетніх з 48 сем'яў прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, з іх 63% - па прычыне незадавальнення бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей, 52% - пражываюць у сем'ях, дзе бацькі злоўжываюць алкаголем, што аказвае шкоднае ўздзеянне на дзіця. 4% непаўналетніх прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, так як законнымі прадстаўнікамі не забяспечваецца нагляд за іх паводзінамі і ладам жыцця, з прычыны чаго падлеткі здзяйсняюць супрацьпраўныя дзеі.

Двое дзяцей з дзвюх сем'яў прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, адабраны ў бацькоў і змешчаны на дзяржаўнае забеспячэнне. Прычына адабрання – цяга бацькоў да «зяленага змея».

Сацыяльнае няшчасце, бяздзейнасць бацькоў, неналежны кантроль з іх боку за паводзінамі і баўленнем часу сваіх дзяцей з'яўляюцца адной з прычын здзяйснення непаўналетнімі злачынстваў і правапарушэнняў. За 8 месяцаў 2020 г. на тэрыторыі раёна падлеткамі здзейснена 10 злачынстваў (у 2019 - 5). У структуры злачыннасці непаўналетніх пераважаюць крадзяжы - 8.

Выклікае неспакой здзяйсненне злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетнімі, якія не дасягнулі ўзросту прыцягнення да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці.

За 8 месяцаў 2020 г. вынесена 5 пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да 10 непаўналетніх, якія не дасягнулі ўзросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць.

Так непаўналетнія Ю., 2011 г. н., і К., 2015 г. н., жыхары Капыльскага раёна, у летні перыяд 2020 г., знаходзячыся без нагляду і кантролю дарослых асоб, у дзённы час зайшлі на тэрыторыю чужога домаўладання, размешчанага ў населеным пункце па месцы іх пражывання, і беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў пашкодзілі больш за 10 элементаў шкла, чым прычынілі домаўладальніку значны матэрыяльны ўрон, г. зн. здзейснілі дзеянне, якое змяшчае прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь да дасягнення ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

На жаль, падобныя выпадкі не з'яўляюцца адзінкавымі. Шыбы, разбітыя малалетнімі дзецьмі, разам з крадзяжамі сталі ў нашым раёне «хітом» супрацьпраўных учынкаў гэтага года.

У выпадку, калі неналежнае выхаванне прывяло да здзяйснення непаўналетнім ва ўзросце да шаснаццаці гадоў дзеяння, якое змяшчае прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння альбо злачынства, але малалетні парушальнік не дасягнуў узросту прыцягнення, адміністрацыйная адказнасць прадугледжана ў дачыненні да бацькоў або асоб, якія іх замяняюць (артыкул 9.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях «Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей»). Пры гэтым пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным названым артыкулам, складаюцца ў дачыненні да абодвух бацькоў. Санкцыя артыкула прадугледжвае накладанне спагнання ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, пры паўторным прыцягненні на працягу года па гэтым жа артыкуле штраф складае ад 10 да 20 базавых велічынь.

У студзені-жніўні 2020 г. камісіяй па справах непаўналетніх Капыльскага райвыканкама па дадзеным артыкуле прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 16 бацькоў.

Найбольш распаўсюджанымі падставамі для «пакарання» маці і бацькоў за правіны сваіх дзяцей з'яўляецца здзяйсненне падлеткамі ва ўзросце да 16 гадоў парушэнняў правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспарту (асабліва кіраванне аўтамабілем, матацыклам, не маючы пры гэтым права кіравання), з'яўленне дзяцей у грамадскіх месцах у п'яным выглядзе або распіццё імі спіртных напояў. У 2020 годзе меў месца выпадак паўторнага прыцягнення бацькоў на працягу года да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 9.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (Частка 2). 15-гадовы падлетак, нягледзячы на праводзімую прафілактычную работу, ужываў алкаголь у грамадскіх месцах. За правіны свайго дзіцяці законным прадстаўнікам давялося заплаціць штраф у памеры 270,0 беларускіх рублёў.

Невыкананне бацькоўскіх абавязкаў у частцы абароны дзяцей, угледжваюцца ў дзеяннях бацькоў і ў тым выпадку, калі дзеці і падлеткі, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, бяруць удзел у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (несанкцыянаваных мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і т. п.), г. зн. здзяйсняюць правапарушэнне, прадугледжанае артыкулам 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

І гэта зразумела. Бо ў эпіцэнтры некіраванага натоўпу і даросламу чалавеку небяспечна. Таму кожны з нас павінен разумець, што прыцягваючы непаўналетніх да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, дарослыя здзяйсняюць наўмыснае дзеянне, свядома падвяргаючы дзяцей небяспецы.

Адказнасць сям'і за дзіця замацавана і артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», дзе выразна пазначана, што «Бацькі (апекуны, папячыцелі) абавязаны суправаджаць дзяцей, якія не дасягнулі ўзросту шаснаццаці гадоў, у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём альбо забяспечваць іх суправаджэнне паўналетнімі асобамі».

Для тых бацькоў, хто не выконвае свае абавязкі, абыякавы да бяспекі сваіх дзяцей, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей – КоАП) дапоўнены артыкулам 17.13 «Невыкананне абавязкаў па суправаджэнні або забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём». Адпаведнае правапарушэнне цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічынь, а тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да пяці базавых велічынь.

У бягучым перыядзе па артыкуле 17.13 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута 4 законных прадстаўніка за невыкананне абавязкаў па суправаджэнні непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў альбо забеспячэнню яго суправаджэння паўналетняй асобай у начны час па-за жыллём.

Рост колькасці злачынстваў, учыненых падлеткамі ў начны час і злачынстваў, учыненых у выходныя дні, паказвае на аслаблены кантроль або яго адсутнасць з боку бацькоў за месцазнаходжаннем дзяцей. Пры разглядзе адміністрацыйных матэрыялаў на пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх часцяком высвятляецца, што бацькі пры адсутнасці свайго непаўналетняга дзіцяці дома ў вячэрні або начны час не прадпрымаюць спробы да ўсталявання яго месцазнаходжання, не цікавяцца яго правядзеннем часу, а спакойна адпачываюць пасля працоўнага дня, мяркуючы, што іх сын або дачка «ужо дарослыя».

Заканадаўствам таксама прадугледжана адказнасць дарослых асобаў за ўцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам набыцця для яго алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, альбо ўцягванне непаўналетняга ва ўжыванне дадзеных напояў (артыкул 17.4 КоАП Рэспублікі Беларусь). Дадзенае правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь. На шчасце, у апошні час не выяўлена фактаў здзяйснення такога віду правапарушэння бацькамі. Разам з тым сёлета прыцягнуты да адказнасці 7 дарослых асоб (сябры, знаёмыя непаўналетніх), якія ўцягнулі падлеткаў у антыграмадскія паводзіны. Таму, прапаноўваючы свайму дзіцяці за сямейным святочным сталом паспрабаваць «кісленькага шампанскага», заўсёды памятайце аб тым, што вы самі здзяйсняеце правапарушэнне і штурхаеце да гэтага падлетка.

«Выхоўвае ўсё: людзі, рэчы, з'явы, але перш за ўсё і больш за ўсё – людзі. З іх на першым месцы – бацькі і педагогі», - пісаў А. С. Макаранка. А таму ў мэтах недапушчэння здзяйснення падлеткамі злачынстваў і правапарушэнняў, неабходна кожнаму бацьку павярнуцца тварам да свайго дзіцяці і пачаць з выхавання сямейных каштоўнасцяў і прававой культуры. А адказнасць бацькоў за выхаванне сваіх непаўналетніх дзяцей, устаноўленая заканадаўцам, - гэта толькі мера ўздзеяння ў абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якая прымаецца дзяржавай у самых крайніх выпадках.

Валянціна Балажынская,

намеснік старшыні

камісіі па справах непаўналетніх

Капыльскага райвыканкама

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы