Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Падведзены вынікі першага этапу конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2020 г.

06.10.2020

У БелГIМ адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па падвядзенні вынікаў першага - абласнога - этапу конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2020 г. і вызначэнні тавараў-фіналістаў па Мінскай вобласці і г.Мінску.

У склад Мінскай абласной і гарадской конкурснай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, аддзелаў БелГIМ, РУП «Барысаўскі ЦСМС», РУП «Маладзечанскі ЦСМС», РУП «Слуцкі ЦСМС», ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

У бягучым годзе ў фінал конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» выйшлі прадукцыя і паслугі 30 прадпрыемстваў г.Мінска і Мінскай вобласці. Сярод фіналістаў першага этапу конкурсу – ТАА «Баранцава», ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь груп», СТАА «Армянскі стандарт», ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў», ААТ «Барысаўскі завод пластмасавых вырабаў», СААТ «Камунарка», ВРУП «Мінгаз», ААТ «Мінскі трактарны завод», ЗАТ «Аўгуст-Бел» і інш.

У намінацыі «Харчовыя тавары» ў фінал выйшла прадукцыя 14 прадпрыемстваў Мінскай вобласці і г.Мінска; у намінацыі «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў» – прадукцыя 4 прадпрыемстваў Мінскай вобласці і г. Мінска; у намінацыі «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння» – прадукцыя 10 прадпрыемстваў Мінскай вобласці і г. Мінска; у намінацыі «Паслугі насельніцтву» фіналістамі сталі 3 сталічныя прадпрыемствы.

Як вядома, конкурс «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца Дзяржстандартам сумесна з абласнымі выканаўчымі камітэтамі і Мінгарвыканкамам з 2002 г. і накіраваны на выяўленне і прасоўванне высакаякаснай прадукцыі, стымуляванне дзейнасці айчынных вытворцаў па павышэнні якасці і канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і паслуг.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым - абласным - этапе конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года», а таксама прэтэндэнты для прысуджэння спецыяльнай узнагароды «Лепшы ў рэгіёне». На другім этапе конкурсу - рэспубліканскім - конкурсная камісія прымае рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэата і статусу «Навінка года», а канкурсантам – спецыяльных узнагарод «Лепшы ў галіне» і «Лепшы ў рэгіёне», дыплома «Стабільная якасць».

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца ў штогадовым каталогу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і на сайце Дзяржстандарту. Пераможцы атрымліваюць права выкарыстоўваць знак (лагатып) конкурсу на прадукцыі і яе ўпакоўцы, у дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Сярод фіналістаў першага этапу конкурсу:

  1. ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»
  2. ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»
  3. ААТ «Салігорская птушкафабрыка»
  4. ААТ «Слуцкі воцатны завод»

Па інфармацыі РУП «Слуцкі ЦСМС»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы