Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне праводзіцца праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння

15.12.2020

Таксама забаронена курэнне ў шэрагу грамадскіх месцаў.

Нагадаем, што раней па ініцыятыве ДУ «Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» рашэннямі райвыканкама ў г.Капылі было вызначана пяць зон, свабодных ад тытунёвага дыму. Гэта тэрыторыі сквера (пойма ракі Мажа) па вул. Замкавай, на прыпыначным комплексе на пл. Леніна, на дзіцячай гульнявой пляцоўцы па вул. Заазёрная (раён зоны адпачынку), на гарадской спартыўнай пляцоўцы для арганізацыі вольнага часу грамадзян па вул. м. Горкага, а таксама на раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Цяпер курэнне яшчэ забаронена і на тэрыторыі сквера па вул. Багдановіча ў Капылі. З гэтага часу - гэта зона, свабодная ад курэння.

Сквер па вул. Багдановіча

Сквер па вул. Замкавай

Прыпыначны комплекс на пл. Леніна

Раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр

Дзіцячая гульнявая пляцоўка па вул. Заазёрная

Рашэнні Капыльскага райвыканкама прыняты ў рамках абмежавальных мер па барацьбе супраць тытунекурэння, а таксама ў рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта «Капыль - здаровы горад».

А што думаюць гараджане?

Марыя Леанідаўна, пенсіянерка:

- Добра, што наш сквер па вуліцы Замкавай вызначаны як зона, свабодная ад курэння. Мы пастаянна з унучкай Палінай прыходзім сюды: гуляем у пясочніцы і на дзіцячай пляцоўцы, праз масток ходзім на крынічку. А наогул наша сям'я прытрымліваецца здаровага ладу жыцця, згубных звычак няма: сын і зяць не кураць.

Капылянка Таццяна, якая пражывае па вул. Я. Купалы:

- На гарадской спартыўнай пляцоўцы, размешчанай па вул. Горкага, ніхто не паліць. Прыемна глядзець на маладых людзей, якія вядуць актыўны лад жыцця. Яны займаюцца воркаўтам, гуляюць у баскетбол, футбол ці валейбол. Хлапчукі малайцы, нават дзяўчынкі прыходзяць займацца спортам. Выдатна, што ёсць такая пляцоўка, тым больш, што яна вызначана свабоднай ад курэння.

Віктар Сцяпанавіч, 73 гады:

- Палю ўжо паўстагоддзя, і гэта стала звычкай. Я паважаю людзей, якія жывуць са мной побач, таму не палю на лесвічнай пляцоўцы. Сярод нас шмат не палячых, таму зоны, свабодныя ад курэння, абавязкова патрэбны.

Шматдзетная мама Кацярына, аг. Мажа:

- Курэнне - гэта прычына многіх захворванняў, у тым ліку анкалагічных. У апошні час праблемай для грамадства з'яўляюцца не толькі курцы, але і дым, які могуць ўдыхаць навакольныя. Таму я толькі за, што на прыпыначных пунктах і дзіцячых гульнявых пляцоўках забаронена курыць.

Педагог Святлана Леанідаўна:

- Будучы не палячай, адмоўна стаўлюся да курэння ў грамадскіх месцах. І тое, што ў нашым раёне ёсць зоны, свабодныя ад курэння, гэта выдатна. Лічу, што дыміць курцы могуць ва ўласных кватэрах.

Капылянiн Уладзімір Іванавіч:

- Сам курыў больш за дваццаць гадоў. Але, як пачаліся праблемы са здароўем, вырашыў адмовіцца ад шкоднай звычкі. Ужо прайшло больш за сем гадоў, як я не палю. Цалкам падтрымліваю ініцыятыву раённай улады па вызначэнні месцаў, свабодных ад курэння. Цыгарэтны дым, выпушчаны ў бок не палячага чалавека, агідны. Але, калі чалавек усё ж хоча цкаваць сябе, то хай гэта робіць у сваёй хаце, але так, каб суседзі і навакольныя не пакутавалі.

Праект падрыхтавала Таццяна БОХАН

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы