Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На днях лепшыя сацыяльныя работнікі Капыльшчыны атрымалі заслужаныя ўзнагароды

16.01.2021

Абласное ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню сацыяльнага работніка, з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валерыя Кавалькова і старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамары Красоўскай прайшло ў Мінаблвыканкаме.

У ліку ўзнагароджаных - начальнік аддзела пенсійнага забеспячэння, выплаты пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Бахта. Ёй уручылі падзяку міністра працы і сацыяльнай абароны. За ўклад у развіццё сферы сацыяльнай абароны падзяка старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама аб'яўлена дырэктару Капыльскага ТЦСАН Святлане Маліноўскай, а Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджана загадчык аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання Капыльскага ТЦСАН Іна Шарамет.

16 1 21 5

Аляксандр Дубіна (у цэнтры) з лепшымі работнікамі Капыльскага ТЦСАН

Цёплыя словы за нялёгкую працу і віншаванні з прафесійным святам гучалі і ў актавай зале Капыльскага ТЦСАН, куды былі запрошаны віноўнікі ўрачыстасці. У гэтай прафесіі няма выпадковых людзей, тут працуюць толькі спагадлівыя, міласэрныя людзі, з добрымі, велікадушнымі сэрцамі. Менавіта гэтую думку не раз падкрэсліваў падчас урачыстага ўзнагароджання намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна. А ў дадатак да цёплых слоў - узнагароды і кветкі. Ганаровымі граматамі і падзякамі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны лепшыя супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра. Сярод іх - інспектары па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Тамара Белазаровіч і Аліна Грыбок, загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Ірына Рай, а таксама сацыяльныя работнікі Ірына Сабалеўская і Святлана Афанасьева. Падзякай старшыні Капыльскага райвыканкама адзначаны інструктар па працоўнай тэрапіі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў Наталля Качан і кіроўца ТЦСАН Вадзім Давідовіч.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы