Самыя прыемныя, вясёлыя і запамінальныя сустрэчы адбываюцца і ў пераднавагоднія дні, калі дзеці чакаюць свята і цуду.
Сёлета старшыня Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская запланавала вялікі маршрут, каб аб'ехаць установы адукацыі і шматдзетныя сем'і, цешачы дзяцей падарункамі і салодкімі пачастункамі. У тым ліку і шматдзетную сям'ю Кандраценка: мама траіх дзяцей Марына Кандраценка (настаўнік СШ № 2 г. Капыля) з'яўляецца актыўным членам прафсаюза. У сям'і растуць тры хлопчыка, і кожны з радасцю рассказаў вершы Дзеду Марозу і Снягурцы. Хлопцы адгадвалі загадкі, дзяліліся сваімі поспехамі. Атрымаўшы зарад бадзёрасці і вясёлай энергіі, старшыня прафсаюзнай арганізацыі і казачныя героі падарылі дзецям гасцінцы, тым самым усяліўшы ў іх душы веру ў цуды і тое, што жаданні спраўджваюцца.
- Я вельмі люблю навагоднія святы, калі віншуюць дзяцей і дарослых, дзе пануе атмасфера свята, весялосці, чараўніцтва, дабра і весялосці, — кажа Марына Крэпская. - Ніколі не пераставайце марыць і чакаць цудаў. Я веру ў тое, што навагодняя ноч выконвае жаданні і прыносіць шмат нечаканых прыемных сюрпрызаў.
Наталля Давыдзенка
Крыніца: http://www.kopyl.by



