Што ж для гэтага трэба рабіць? Пра гэта расказвае намеснік галоўнага ўрача па медабслугоўванні насельніцтва Капыльскай ЦРБ Ганна ІВАШКО:
Важна адзначыць, што медыкам дазволілі ставiць дыягназ «інфекцыя COVID-19» пры наяўнасці клінічных і/ці рэнтген-тамаграфічных дадзеных без правядзення абавязковага ПЦР-тэставання або антыген-тэставання на амбулаторным этапе SARS-CoV-2.
КАЛІ ВАКЦЫНАВАНЫ (рэвакцынаваны)
Існуюць пэўныя патрабаванні, якія павінен выконваць кожны. Калі вы вакцынаваны (рэвакцынаваны) супраць COVID-19 менш за 6 месяцаў таму або хварэлі інфекцыяй, але няма ніякіх сімптомаў захворвання, то ў дадзенай сітуацыі не патрабуецца лячэнне, але неабходна самаізаляцыя. Рэкамендуецца кантраляваць тэмпературу цела. Па магчымасці ізалюйцеся ў асобным пакоі, пазбягайце цесных кантактаў з дамачадцамі, трэба насіць маску пры выхадзе з пакоя.
Калі ж прысутнічаюць сімптомы ВРВІ (кашаль, катар, пяршэнне або боль у горле, аднаразовае павышэнне тэмпературы не вышэй за 37,5°С) і ў вас няма фактараў, якія абцяжарваюць працяг інфекцыі COVID-19, а менавіта ўзрост 55 гадоў, цяжарнасць і наяўнасць спадарожных хранічных захворванняў - варта заставацца дома.
Урачы рэкамендуюць выконваць усе неабходныя нормы: праветрываць памяшканне, выконваць пітны рэжым, вымяраць тэмпературу цела, па магчымасці вымяраць узровень сатурацыі (насычэнне крыві кіслародам) пульсаксіметрам. Пры насмарку і закладзенасцi носа можна выкарыстоўваць солевыя растворы, у тым ліку на аснове марской вады. Пры болі ў горле можна ўжываць мясцовыя сродкі ў выглядзе раствораў для паласкання горла, таблетак для рассмоктвання, спрэяў. Калі ж павысілася тэмпература да 38°С і вышэй - можна ўжываць гарачкапаніжальнае: парацэтамол 500 мг, панадол або ібупрафен.
Калі ў вас станоўчы мазок на SARS-CoV-2 ці экспрэс-тэст, то ў дадзеным выпадку па-за залежнасцю ад сімптомаў захворвання і пры наяўнасці фактараў, якія абцяжарваюць плынь інфекцыі COVID-19 (узрост 55 гадоў, цяжарнасць і наяўнасць спадарожных хранічных захворванняў ) - заставайцеся дома. Неабходна выконваць усе нормы, пералічаныя вышэй, а таксама працягваць ужываць у той жа дазоўцы прэпараты, якія прызначаны на рэгулярнай аснове. Пры наяўнасці сімптомаў ВРВІ лячэнне прызначыць медыцынскі работнік.
Ва ўсіх выпадках пры пагаршэнні стану або пры неабходнасці адкрыцця лістка непрацаздольнасці патэлефануйце ў кол-цэнтр 20-3-29 або па тэлефоне 51-7-73.
КАЛІ ВЫ НЕ ВАКЦЫНАВАНЫ
Калі вы не вакцынаваны супраць інфекцыі COVID-19 і не хварэлі інфекцыяй або вакцынаваны (рэвакцынаваны) супраць каранавіруснай інфекцыі больш за 6 месяцаў таму або хварэлі больш за 6 месяцаў таму, гэта пры з'яўленні любых сімптомаў ВРВІ і па-за залежнасці ад вынікаў ПЦР-дыягностыкі і экспрэс-тэставання для вызначэння антыгена SARS-CoV-2 ці ў вас дадатны мазок ці экспрэс-тэст, заставайцеся дома, ізноў-ткі патэлефануйце ў колл-цэнтр 20-3-29 ці па тэлефоне 51-7 -73.
ШТО РАБІЦЬ, КАЛІ ЗАХВАРЭЛА ДЗІЦЯ?
Ганна Уладзіміраўна рэкамендуе пакінуць дзіця дома, не адпраўляць у дзіцячы садок або школу, строга выконваць рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў па дыягностыцы і лячэнні захворвання. Ні ў якім разе не займацца самалячэннем, патэлефанаваць у кол-цэнтр ці па тэлефоне кансультацыі па інфекцыі COVID-19 па нумары 55-1-62.
ВАЖНА! Не варта самастойна прымаць антыбіётыкі. Яны прызначаюцца толькі медыцынскімі работнікамі і пры наяўнасці паказанняў. Таксама лекары рэкамендуюць правесці вакцынацыю, каб зберагчы сваё дзіця ад інфекцыі.
ПРАФІЛАКТЫЧНЫЯ ДЗЕЯННІ
Выкарыстоўвайце ахоўныя маскі пры знаходжанні ў зачыненых памяшканнях і кантактах з іншымі людзьмі, старанна і часта мыйце рукі і апрацоўвайце іх антысептычным сродкам. Выконвайце дыстанцыю 1,5-2 метры, а таксама прайдзіце вакцынацыю і своечасовую рэвакцынацыю ад каранавіруснай інфекцыі.
А КАЛІ ГЭТА АМІКРОН?
Галоўныя сімптомы штаму амікрон падобныя на тыя, што бываюць пры сезонных ВРВІ: слабасць, галаўны боль, павышэнне тэмпературы да 38°С, часам і вышэй, ламота ў цягліцах і суставах, закладзенасць носа, насмарк, пяршэнне ў горле, чханне, кашаль, зніжэнне апетыту, страта нюху і смакавых адчуванняў (рэдка).
І ўсё ж у новага штаму каранавіруса ёсць некалькі адрозненняў.
Інкубацыйны перыяд. У амікрона ён значна карацей, чым у іншых штамаў. Па папярэдніх дадзеных ён складае ад двух да пяці дзён (супраць 6-8 дзён у папярэдніх мутацый каранавіруса).
Высокая кантагіёзнасць (заразлівасць). У параўнанні з папярэднім штамам дэльта амікрон перадаецца ў сем разоў хутчэй. А носьбіт віруса можа быць заразным ужо ў першыя суткі пасля інфіцыравання.
ТРЫ ДНI ПА ХВАРОБЕ
У адпаведнасці з п. 14 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2020 г. № 143 «Аб падтрымцы эканомікі» наймальнікі маюць права вызваліць работніка ў хваравiтым стане ад выканання абавязкаў на тэрмін да 3 дзён без афармлення лістка непрацаздольнасці.
Супрацоўнік, які адчуў недамаганне, можа звярнуцца да наймальніка або службовай асобы, вызначанай у арганізацыі наймальнікам, і папрасіць яго аб вызваленні ад працы з-за дрэннага самаадчування. Работнікі павінны звярнуць увагу на тое, што адсутнасць на працы па гэтых абставінах можа адбывацца толькі па ўзгадненні з наймальнікам. А наймальнікам трэба ведаць, што парадак узаемадзеяння работніка і наймальніка па рэалізацыі гэтай нормы Указа можа быць замацаваны ў лакальным прававым акце арганізацыі.
Адзначым, што пацыентам з COVID-19 і пнеўманіяй стацыянарная медыцынская дапамога аказваецца ў 18 бальніцах. У Мінскай вобласці адкрыты аддзяленні ў цэнтральных раённых бальніцах Капыля, Беразіно, Барысава (бальніца № 2), Вілейкі, Валожына, Дзяржынска, Мар'інай Горкі, Маладзечна, Нясвіжа, Слуцка, Смалявіч, Салігорска і Жодзіна.
Наталля Давыдзенка
Крыніца http://www.kopyl.by



