Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Супрацоўнікі Капыльскага РАУС прынялі ўдзел у велапрабегу па памятных мясцінах раёна

18.05.2022

Мерапрыемства праходзіла ў рамках Года гістарычнай памяці і патрыятычнай акцыі «Мы памятаем».

Шлях удзельнікаў велапрабегу ляжаў праз аграгарадок Лясное, дзе ўсталяваны бюст Героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча, які, будучы старшыной міліцыі, камандаваў узводам партызан атрада імя Катоўскага. 3 снежня 1942 гады ўзвод уступіў бой з атрадам рэгулярнага нямецкага войска з мэтай затрымаць немцаў і даць паспець перадыслакавацца асноўным сілам партызан. Задача была выканана, але ў баі на могілках каля в. Кляцішча загінулі ўсе 18 партызан, у тым ліку і іх камандзір.

Наступным пунктам па маршруце былі тыя самыя могілкі, дзе праходзіў знакаміты Лаўскі бой і знаходзіцца брацкая магіла загінуўшых партызан, якія аддалі жыцці за Радзіму.

Супрацоўнікі ведамства ўсклалі кветкі да памятных месцаў, намеснік начальніка Капыльскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Рудакоўскі распавёў пра гістарычны подзвіг загінуўшых у Лаўскім баю.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі велапрабегу.

Начальнік штаба Вольга Капцяева:

— Наша паездка супала з Днём Перамогі, які мы адзначалі нядаўна, і Годам гістарычнай памяці. Мы павінны памятаць подзвіг нашага народа ў той страшнай вайне, каб не дапусціць гэтага ў сучаснасці і будучыні. Гэта гераічная памяць, якую мы мусім захоўваць заўсёды.

Старэйшы інспектар групы кадраў Аксана Гузава:

— Адметна, што Вікенцій Драздовіч - адзін з супрацоўнікаў Капыльскага РАУС. Таму авалодвае велізарнае пачуццё гонару ад усведамлення таго, што ў сценах райаддзела некалі працавалі такія героі, якія ўнеслі свой уклад у агульную Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Павел Шэін

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы