У Мінскім аблвыканкаме прайшоў інвестыцыйны форум «Беларусь — Чунцiн». У яго рабоце ўзяў удзел і старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык.
Як паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама, пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Мінскай вобласцю і кітайскім горадам Чунцiн было падпісана 24 сакавіка 2017г. у Нясвіжы.
У 2022 г. супрацоўніцтву паміж рэгіёнамі споўнілася 5 гадоў. За гэты час паспяховага супрацоўніцтва падпісаны і рэалізаваны шэраг пагадненняў у галіне аховы здароўя, адукацыі і культуры.
Пра перспектывы супрацоўніцтва распавёў намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Дзяніс Курыленка.
Падчас сустрэчы падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве і шэраг пратаколаў аб рэалізацыі пабрацімскіх адносін.
Крыніца «СП»



