У рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр ДУБІНА разам з галоўным урачом Капыльскай ЦРБ Сяргеем ПАЦЯЙКОВІЧАМ правёў сустрэчу з маладымі спецыялістамі — прадстаўнікамі медыцынскай сферы.
Сяргей Пацяйковіч і Аляксандр Дубіна
Аляксандр Анатольевіч азнаёміў прысутных з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна і асноўнымі тэмамі дня інфармавання. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рэалізацыя дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі ў Мінскай вобласці, праблемы вулічнага гандлю. Вялікую зацікаўленасць у медыцынскай аўдыторыі выклікала інфармацыя аб эпідэміялагічнай сітуацыі па ВІЧ-інфекцыі. Адзначана, што на тэрыторыі Капыльскага раёна (адзінага ў вобласці) з пачатку года не зарэгістравана ніводнага выпадку ВІЧ-інфекцыі.
Падчас адкрытага дыялогу медыкі задалі хвалюючае пытанне, якое датычыцца абнаўлення транспартнага парку ўстаноў аховы здароўя, асабліва ва ўчастковых бальніцах. Была ўзнята і жыллёвая праблема. У сувязі з гэтым Аляксандр Дубіна падрабязна азнаёміў з працэдурай атрымання арэнднага жылля. Дадзены адказы і на іншыя пытанні.
Сяргей КОЗЕЛ
Крыніца «СП»



