Па праграме «Сямейны капітал» для шматдзетных сем'яў на 1 мая адкрыта 125 933 дэпазітныя рахункі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
На пачатак мая адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 43,4 тыс – - на суму Br1, 05 млрд. Датэрмінова распарадзіцца сродкамі захацелі больш за 70,3 тыс. заяўнікоў, большасць з іх плануюць укласціся ў паляпшэнне жыллёвых умоў, выдаткаваць грошы на медыцынскія паслугі збіраюцца амаль 7 тыс. чалавек, на адукацыю – амаль 4,7 тыс.
Аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята 68 154 рашэнні. У Брэсцкай вобласці іх 14 556, у Віцебскай - 6 652, у Гомельскай – 10 887, у Гродзенскай – 8 191, у Мінскай – 11 698, у Магілёўскай – 6 898, у Мінску – 9 272.
У Мінпрацы нагадалі, што прызначаецца сямейны капітал шматдзетным сем'ям пасля нараджэння (усынаўлення або ўдачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года складае Br29 950.
Крыніца «СП»



